АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Калінкіна: дзяржаўныя СМІ моцна прайграюць незалежным

Калінкіна: дзяржаўныя СМІ моцна прайграюць незалежным
08.02.2018
Дзяржаўныя СМІ патрабуюць пераменаў. Гэта стала відавочна Аляксандру Лукашэнку. Падчас прызначэння новых кіраўнікоў трох буйных дзяржаўных СМІ, ён чарговы раз звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі існуе «свабода слова» і кожны журналіст мае права выбіраць, дзе яму працаваць.

 Пры гэтым неахайна выказаўся пра незалежныя СМІ, паведамляе радыё Рацыя.


– Хочаце, ёсць больш спакойны тут.бай. Хочаце, не зусім там радыкальны, але больш актыўны, Іосіф Сярэдзіч. Ёсць і іншыя, не дай бог, “Наша Ніва” і “Хартыя”, і яшчэ штосьці. Кажу, не дай бог, таму што гэтыя за замежныя грошы самі сябе гатовыя прадаць. Няхай на мяне не крыўдуюць, я ведаю, пра што кажу. Гэта сведчыць, толькі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка зразумеў – дзяржаўныя СМІ моцна прайграюць незалежным, – каментуе журналіст, медыя-аналітык Святлана Калінкіна.   


 

– Ясна, што не пахваліць ні “Хартыю”, ні “Нашу Ніву”, ні “Беларускі партызан”, ні нейкія іншыя незалежныя рэсурсы, бо ў дзяржаўныя СМІ ўкладаюцца аграмадныя грошы. Дзяржаўным СМІ вялікая ўвага і адкрытая дарога куды ні было б, пісаць пра што ні было б. Але яны прайграюць у інфармацыйнай вайне. І Аляксандр Лукашэнка нарэшце гэта зразумеў. 


Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва цэнтральных СМІ. Кіраваць Белтэлерадыёкампаніяй цяпер замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант, які раней працаваў намеснікам старшыні. Паўла Якубовіча на пасадзе галоўнага рэдактар «СБ-Беларусь сегодня» заменіць Дзмітрый Жук, які раней кіраваў дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне былога намесніка Міністра інфармацыі Ігара Луцкага генеральным дырэктарам тэлеканала СТБ.


Дата стварэння навіны 08.02.2018

Возврат к списку