АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларусь выступае за ўвод на Данбас міратворцаў і падключэнне да перамоў ЗША

Беларусь выступае за ўвод на Данбас міратворцаў і падключэнне да перамоў ЗША
08.02.2018
Пра гэта ў інтэрв’ю расійскай газеце “Известия” заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.


Фота: net

Пра гэта ў інтэрв’ю расійскай газеце “Известия” заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Ён нагадаў пра значэнне Мінскіх дамоўленасцяў, якія дапамаглі спыніць вайну і праліццё крыві. Аднак цяпер патрэбныя дадатковыя крокі.

 

“Мы не гонімся за нейкімі лаўрамі, — кажа Макей. — Але гэта канфлікт у нашым рэгіёне, у нашай сям’і. У прамым сэнсе слова. Таму дадатковым спосабам дапамагчы канфліктуючым бакам можа стаць увод у Данбас міратворцаў — зразумела, у тым ліку і беларускіх”.

 

Міністр нагадаў, што з такой прапановай яшчэ ў 2014-м выступаў Аляксандр Лукашэнка. Як прапаноўваў і пашырыць фармат перамоў, падключыць зацікаўленыя дзяржавы, у тым ліку і ЗША. Макей нагадаў словы вядомага савецкага дыпламата, ураджэнца Беларусі Андрэя Грамыкі: “Лепш дзесяць гадоў перамоў, чым адзін дзень вайны”.


Дата стварэння навіны 08.02.2018

Возврат к списку