АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"Мой сын зараз у лякарні ў Бабруйску, у траўматалогіі. Пералом галёнкі, дзве косткі са зрушэннем"

"Мой сын зараз у лякарні ў Бабруйску, у траўматалогіі. Пералом галёнкі, дзве косткі са зрушэннем"
07.02.2018
Падлетка, збітага п’яным міліцыянтам у Глуску, прааперавалі ў Бабруйску.

на здымку: Audi 100, пад якую трапілі Ілля і Антон

Іллі 17 гадоў, ён вучыцца ў сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Мы схавалі ад вас яго твар, таму што Ілля – непаўнагадовы


Аднаго з падлеткаў, якога ўночы на 4 лютага збіў п’яны ўчастковы міліцыянт у Глуску, сёння прааперавалі ў бабруйскай лякарні. Аперацыя прайшла паспяхова, зараз 17-гадовы Ілля прыходзіць у свядомасць пасля наркозу.

 

Пра гэта Еўрарадыё распавяла Наталля Пятроўна, матуля хлопца:

 

“Мой сын зараз у лякарні ў Бабруйску, у траўматалогіі. Яго адправілі туды адразу пасля аварыі – магчыма, у нас у Глуску робяць не ўсе аперацыі, якія робяць там, – распавядае Наталля Пятроўна. – Доктар сказаў, што для такога ДТЗ яго стан дастаткова нармальны, калі можна так сказаць. Пералом галёнкі, дзве косткі са зрушэннем. Ён пару дзён быў на выцяжцы. Цяпер 3-4 тыдні будзе ляжаць, а пасля можна будзе хадзіць на мыліцах”.

 

Другі хлопец, што пацярпеў у тым ДТЗ, атрымаў не такія цяжкія траўмы. Ён знаходзіцца ў лякарні ў Глуску. Дактары не кажуць пра яго стан, спасылаючыся на медычную таямніцу.

 

 Рэзанансная аварыя адбылася 4 лютага каля 1:00. Audi 100 не ўтрымалася на коўзкай дарозе і вылецела спачатку на сустрэчную паласу, а пасля на тратуар, па якім ішлі двое падлеткаў. Пасля ўдару аўто апынулася на збочыне.

 

Магілёўская ДАІ паведаміла, што кіроўца легкавіка быў нападпітку. Неўзабаве журналісты высветлілі, што за рулём быў 22-гадовы ўчастковы міліцыянт Дзмітрый Голуб. Ён у аварыі не пацярпеў, паведамляе Еўрарадыё


Дата стварэння навіны 07.02.2018

Возврат к списку