АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Што вядома пра новага памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях?

Што вядома пра новага памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях?
06.02.2018
«Памочнік па агульных пытаннях» — адна з ключавых пасад ва ўладнай іерархіі. Справа ў тым, што чалавек у гэтым крэсле пастаянна мае доступ да Аляксандра Лукашэнкі.

Раней на пасадзе знаходзіўся Мікалай Корбут, якога прызначылі ў апарат Саюзнай дзяржавы.

 На дымку Мікалай Латышонак у гальштуку.

Корбут пастаянна свяціўся з Лукашэнкам падчас адпачынкаў ці пры іншых нефармальных сустрэчах. Напрыклад, капаў бульбу, сустракаў Стывена Сігала, насіў бярвенне на суботніках.

 

Цяпер гэтая місія пяройдзе да Мікалая Латышонка. «Памочнік па агульных пытаннях — гэта памочнік па «зямлі і небе», — так сказаў Лукашэнка.

 

Латышонку 54 гады. Ён з вёскі Забор’е Мёрскага раёна. Гэта рэгіён Віцебшчыны, які мяжуе з Латвіяй. Магчыма, адсюль і прозвішча «Латышонак».

 

 Цікава, што ў спісах рэпрэсаваных за 1937 годзе сустракаецца іншы Латышонак, таксама ўраджэнец вёскі Забор’е Мёрскага раёна. Франц Сігізмундавіч Латышонак нарадзіўся ў 1889 годзе, паляк, слесар Кіраўскага завода. Жыў той Латышонак пад Ленінградам. Арыштаваны 17 кастрычніка 1937 года. Асуджаны за шпіянаж, праз месяц расстраляны.

 

Латышонак вучыўся ў Разанскім паветрана-дэсантным вучылішчы. Да 1993 служыў ва ўзброеных сілах на тэрыторыі Казахстана. Ад 1995 — у памежных войсках Беларусі. У той самы год перайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта.

 

Быў начальнікам упраўлення асабістай аховы. У жніўні 2017 адпраўлены ў запас. Гэта ўжо не першы выхадзец Службы аховы, які займае высокую пасаду. У снежні ААЦ узначаліў Андрэй Паўлючэнка, які да гэтага ўзначальваў Службу бяспекі.

 

Вядома, што Мікалай Латышонак гуляе ў хакей у аматарскім клубе «Шчыт», які выступае ў другой лізе чэмпіянату Мінска. У адзінаццаці гульнях Латышонак не адзначыўся ніводным выніковым дзеяннем: ні шайбай, ні перадачай. Хаця выступае ў якасці нападаючага, а не абаронцы.

 

У «Шчыце» гуляе сярэдні сын прэзідэнта Дзмітрый. У яго статыстыка лепшая: 4 шайбы + 5 перадач.


Дата стварэння навіны 06.02.2018

Возврат к списку