АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзень волі-2019 Беларусь-Расія Выбары-2019 Праграма ураду Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Вялікі гісторык Генадзь Давыдзька

Вялікі гісторык Генадзь Давыдзька
06.02.2018
Кіраўнік БТ прапанаваў прыгадаць пра Кайзэра і Гітлера на 100-годдзе БНР

Непераўзыдзены беларускі гісторык, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў сваім адказе на прапанову палітыка Рыгора Кастусёва шырока асвятляць палітычныя падзеі стогадовай даўніны ў Беларусі чарговы раз паўтарыў заезджаны тэзіс савецкай прапаганды, у якім жорстка асуджаецца адзін з урадаў Беларускай Народнай Рэспублікі за тое, што ён 25 красавіка 1918 г. накіраваў тэлеграму германскаму кайзеру Вільгельму з канстатацыяй факту, што “Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дакляравала незалежнасць цэльнае і недзялімае Беларусі”.

  

Cавецкая дэлегацыя на чаале з Л.Троцкім падчас перамоў

  

Хацелася б нагадаць шаноўнаму актору-палітыку наступныя рэчы:

 Больш як за месяц да згаданай тэлеграмы, 3 сакавіка 1918 г., бальшавіцкі ўрад Савецкай Расіі, не раячыся ні з адным прадстаўніком беларускага народу, падпісаў дамову з кайзераўскай Германіяй у асобе статс-сакратара МЗС Германіі Кюльмана, начальніка штаба войскаў германскага Усходняга фронту Гофмана. З савецкага боку дамову падпісалі члены ЦВК Савета Рабочых, Сялянскіх і Салдацкіх дэпутатаў Расіі Рыгор Сакольнікаў і Леў Карахан, а таксама народны камісар замежных спраў Георгій Чычэрын. Тэкст Дамовы быў зацверджаны на пасяджэнні Саўнаркама Савецкай Расіі з ініцыятывы Уладзіміра Леніна ва ўмовах жорсткай барацьбы з апанентамі.

Згодна з гэтай дамовай Савецкая Расія добраахвотна і назаўсёды саступала кайзераўскаму ўраду тэрыторыю амаль усёй Беларусі, з выняткам часткі Віцебскай і Магілёўскай губерняў.

Ні ў адным вядомым пасланні кіраўнікоў Савецкай Беларусі да цэнтральнай бальшавіцкай улады аніводнага разу не падкрэслівалася тое, што Беларусь ёсць ці павінна быць незалежнай, цэласнай і непадзельнай дзяржавай.


Такім чынам, Урад БНР на чале з Раманам Скірмунтам (які, дарэчы, праіснаваў толькі некалькі тыдняў) не меў іншага выбару, як паспрабаваць дамовіцца наконт будучыні Беларусі з урадам кайзера Вільгельма – проста таму, што маскоўскі бальшавіцкі ўрад праз вышэйзгаданую Брэсцкую дамову перадаў абсалютную большасць беларусаў пад юрысдыкцыю Германіі! Каму яшчэ, як не прызнанай савецкай уладай германскай адміністрацыі,урад БНРтады мог і павінен быў дасылаць тэлеграму аб перамовах пра лёс Беларусі?

 

Натуральна, адказу ад спадара Давыдзькі не чакаю. Бо адказаць яму па сутнасці няма чаго, піша belprauda.org 


Дата стварэння навіны 06.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку