АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Алена Анісім: Ужо пяць разоў адмовілі ў рэгістрацыі назвы ўніверсітэта

Алена Анісім: Ужо пяць разоў адмовілі ў рэгістрацыі назвы ўніверсітэта
06.02.2018
Гарадскія ўлады блакуюць стварэнне прыватнай беларускамоўнай навучальнай установы.


Не так даўно выконваючы абвязкі рэктара пакуль неіснуючага прыватнага беларускамоўнага ўніверсітэта Алег Трусаў распавёў “Народнай Волі” наступнае: “Днямі ў чарговы раз аддалі паперы на рэгістрацыю назвы ўстановы. Першую не зарэгістравалі, бо аказалася, што фірма з такой назвай ужо існуе. Яна, дарэчы, займаецца вырабам надмагільных помнікаў. Мы выйшлі на кіраўніцтва фірмы і папрасілі, каб яны далі нам дазвол на карыстанне гэтай назвай. Тыя спачатку абяцалі пайсці нам насустрач, а затым адмовіліся. Не выключаю, што ім падказалі так зрабіць. Але ў любым выпадку на не заставался нічога іншага, як выбраць яшчэ тры варыянты назвы ўніверсітэта і падаць іх на рэгістрацыю”.

 

Новыя спробы зарэгістраваць назву таксама ні да чаго не прывялі.

 

“Колькі варыянтаў прапаноўвалі — столькі ў юрыдычным аддзеле Мінгарвыканкама нам адмаўлялі, — кажа сёння Алег Георгіевіч. — Пры гэтым шукаюць самыя фантастычныя прычыны, каб не рэгістраваць. Мы ўжо змянілі каля дзесяці варыянтаў, прапаноўвалі самыя розныя. Напрыклад, Універсітэт Новай Эры, Універсітэт XXI стагоддзя, Універсітэт Таварыства беларускай мовы… Нічога не праходзіць! Нам кажуць, што быццам бы ужо ёсць установы з такімі назвамі, хаця мы пра такія нават і не чулі, і ў Інтэрнэце пра іх згадак няма”.

 

Старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім дадае, што ўся гэтая сітуацыя “наводзіць на пэўны роздум”.

 

“Будзем рабіць усё, каб дабіцца ўзгаднення назвы, — запэўнівае суразмоўца. — Бо тыя адмовы, што мы атрымалі, выглядаюць дастаткова спрэчнымі, а часам нават і абсурднымі. Складваецца ўражанне, што гэты працэс свядома тармозіцца. Дакументы на рэгістрацыю падавалі ўжо пяць разоў, а воз, як кажуць, стаіць на тым жа месцы”.


Дата стварэння навіны 06.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку