АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Дзякуй! Мінкульт Беларусі дазволіла пракат фільма "Смерць Сталіна"

Дзякуй! Мінкульт Беларусі дазволіла пракат фільма "Смерць Сталіна"
06.02.2018
Фільм нават не будуць накіроўваць у экспертную камісію.

Як патлумачыла Еўрарадыё прэс-сакратарка Ілона Немава:

 

"Міністэрства культуры не супраць пракату фільма "Смерць Сталіна" у кінатэатрах краіны. Спецыялісты міністэрства не знайшлі ў фільме парушэнняў заканадаўства. Накіроўваць фільм у Рэспубліканскую экспертную камісію для атрымання заключэння лічым немэтазгодным".

 

Якая ў фільма будзе ўзроставая катэгорыя, пакуль невядома, бо праваўладальнік фільма не падаў заяўку на класіфікацыю фільма:

 

"Праваўладальнік пакуль яшчэ не падаў заяўку на класіфікацыю фільма. Вось калі яны пададуць, то камісія пры Інстытуце культуры і вырашыць, які ўзроставы рэйтынг будзе ў фільма. Я думаю, што, хутчэй за ўсё, 18+, бо ў іншых краінах ён таксама ідзе пад гэтым рэйтынгам", — тлумачыць начальнік упраўлення па кінематаграфіі Мінкультуры Аляксандр Рыдван.

 

На пытанне, як яму фільм, ён адмовіўся адказваць: "Я лічу не вельмі этычным і прафесійным распавядаць такое. Рэкламаваць не буду. Ці спадабаўся ён мне, не скажу. Атрымаецца, быццам бы я гэты фільм рэкламую".

 

Пракат фільма плануецца пачаць 8 лютага. Карціну пакажуць у кінатэатрах сеткі Silver Screen ў ТРЦ Galileo і Dana Mall у Мінску. Квіткі ўжо прадаюцца па узроставай катэгорыі 18+.

 

Паказаць кіно ў Беларусі планавалі два прыватныя кінатэатры, дзяржаўныя нават не бралі яго ў пракат, бо “Мінсквідэапракат” “прадказаў нізкую цікавасць да фільма”.

 

Прэм’ера фільма мусіла адбыцца 25 студзеня, у кінатэатры “Falcon club”. Таксама “Смерць Сталіна” збіраліся паказаць у кінатэатры “Silver screen”. У суседняй Расіі таксама спачатку спынілі продаж квіткоў на фільм, а пасля наогул яго забаранілі.


Дата стварэння навіны 06.02.2018

Возврат к списку