АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Давыдзька адказаў на прапановы па святкаванню 100-гадовага юбілея Беларускай Народнай Рэспублікі

 Давыдзька адказаў на прапановы па святкаванню 100-гадовага юбілея Беларускай Народнай Рэспублікі
05.02.2018
Кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў ад старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Свае прапановы да юбілею Кастусёў абнародаваў напрыканцы лістапада 2017 года. Сярод іншага там быў і такі пункт: "Прапаную дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі належным чынам асвятляць гэтыя падзеі ды іншыя звязаныя з гісторыяй БНР і яе юбілеем мерапрыемствы, а таксама зладзіць на старонках дзяржаўных газет і часопісаў, у эфіры дзяржаўнага радыё і тэлебачання дыскусіі ды круглыя сталы з нагоды гістарычнай даты стагоддзя БНР".

 

У лісце, які падпісаў Давыдзька, паведамляецца, што на БТ ёсць шмат перадач і фільмаў, прысвечаных беларускай гісторыі.

 

"Што датычыцца падзей і мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя БНР, Белтэлерадыёкампанія таксама зацікаўлена ў максімальна аб'ектыўным іх асвятленні згодна з уласнай рэдакцыйнай палітыкай і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

У сваю чаргу прапануем Вам вынесці на шырокую публічную дыскусію не толькі пытанні панегірычнага кшталту аб стварэнні БНР і дзейнасці яе кіраўнікоў, але і закрануць такія неадназначныя пытанні, як сумна вядомы зварот Рады Беларускай Народнай Рэспублікі да "Яго імператарскай Вялікасці Нямецкага Кайзера", або мемарандум старшыні БНР у эміграцыі Васіля Захаркі з заклікам да Гітлера пра падтрымку, і інш.", — гаворыцца ў адказе Давыдзькі.

 

Раней кіраўнік БТ заяўляў, што 100-годдзе БНР павінна адзначаць разам усё беларускае грамадства.

 

Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца 25 сакавіка. У гэты дзень у 2018 годзе была выдадзеная Трэцяя ўстаўная грамата БНР, якая абвясціла незалежнасць дзяржавы, паведамляе Еўрарадыё.


Дата стварэння навіны 05.02.2018

Возврат к списку