АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Улады Беларусі гатовыя весьці з Польшчай гістарычны дыялог

Улады Беларусі гатовыя весьці з Польшчай гістарычны дыялог
04.02.2018
У Беларусі можа з'явіцца некалькі манумэнтаў, якія ўшаноўваюць памяць людзей і падзеяў, важных для гісторыі Польшчы.

У той час, калі Варшава і Кіеў перасталі весьці дыялёг на гістарычныя тэмы, гатоўнасьць да супрацоўніцтва праяўляе Мінск – піша газета Rzeczpospolita.

 

У аўторак дэлегацыя польскіх гісторыкаў на чале з кіраўніком Інстытуту нацыянальнай памяці Яраславам Шарэкам вярнулася зь Беларусі. У польска-беларусім гістарычным дыялогу адбыўся сапраўдны прарыў, які быў бы немагчымы без згоды кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

 

У бліжэйшы час у Беларусі можа зьявіцца некалькі манумэнтаў, якія ўшаноўваюць памяць людзей і падзеяў, важных для гісторыі Польшчы. Варшава зацікаўленая ў тым, каб далучыцца да стварэньня мэмарыялу ў Курапатах. Пасьля грамадзкіх пратэстаў мінулагодняй вясны беларускія ўлады нарэшце пагадзіліся стварыць на месцы сталінскіх расстрэлаў мэмарыяльны комплекс, перадае Польскае радыё.

 

Наступны польскі памятны знак можа быць пастаўлены ў бабруйскай крэпасьці. Там у 1918 годзе І Польскі корпус генэрала Доўбур-Мусьніцкага выйграў бітву супраць войска бальшавікоў. Кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (на здымку) запрапанаваў беларускаму МЗС усталяваць табліцу ў гонар народжанага пад Ваўкавыскам юрыста Рафала Лемкіна. Менавіта ён прыдумаў тэрмін «генацыд».

 

Польскія гісторыкі не губляюць надзею знайсьці так званы «беларускі катынскі сьпіс» – зьвесткі пра лёс 4 тысячаў польскіх ваеннапалонных, захопленых у 1939 годзе Чырвонай арміяй і зьніклых бязь вестак на тэрыторыі Беларусі. Беларускія гісторыкі заяўляюць, што дакумэнты на гэты конт захоўваюцца ня ў Менску, а ў Маскве. Аднак у архівах беларускага КДБ ёсьць зьвесткі пра тысячы іншых ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, якія былі грамадзянамі Польшчы.

 

Кіраўніцтва Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы сьцьвярджае, што супрацоўніцтва зь Беларусьсю не сустракае перашкодаў. У верасьні пад Вілейкай былі ўрачыста перапахаваныя целы пяці польскіх памежнікаў, якія загінулі ў баях з Чырвонай арміяй у 1939 годзе. Іх пошукам займаўся спэцыяльны батальён беларускага войска.

 

У Мінску і Варшаве прыйшлі да высновы, што гісторыя – гэта сфэра, у якой найпрасцей можна будзе знайсці агульную мову, канстатуе Rzeczpospolita.



Дата стварэння навіны 04.02.2018

Возврат к списку

cashback