АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Аляксандр Ярашук: Улады парушаюць міжнародныя нормы

Аляксандр Ярашук: Улады парушаюць міжнародныя нормы
02.02.2018
Кіраўнік Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук распавядае пра тое, чаму "справа прафсаюзаў" павінна быць спынена.

2 лютага споўнілася паўгода, як распачалася “справа прафсаюзаў”. Бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня (яго вызвалілі 2 кастрычніка) ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Расследванне працягваецца.


Аляксандр Ярашук: Калі ўлады распачалі гэтую крымінальную справу, яны парушылі Канвенцыю аб свабодзе асацыяцый, якую ў свой час ратыфікавалі. З гэтай канвенцыі вынікае, што беларускія ўлады не будуць чыніць перашкоды ў дачыненні для прафсаюзаў у атрыманні любой дапамогі з боку міжнародных прафсаюзных арганізацый. Таму можна казаць, што гэта справа ўзнікла з парушэннем Канстытуцыі і ўскладзеных на сябе дзяржавай абавязкаў.


Улады спасылаюцца на тое, што, маўляў, пры выкарыстанні сродкаў, якія прафсаюз РЭП атрымліваў, мелі месца парушэнні беларускага заканадаўства… 


А.Р.: Паўтаруся, калі такія факты насамрэч мелі месца, то гэта найперш унутраная справа незалежнага прафсаюза, а ніяк не справа праваахоўных ораганаў. За гэтыя паўгода мы не мелі ніякай нагоды, каб змяняць свой пункт погляду, і наша пазіцыя па-ранейшаму заключаецца ў тым, што ўлады павінны закрыць крымінальную справу і спыніць пераслед лідараў прафсаюза РЭП. З гэтай нагоды мы некалькі разоў прымалі адмысловыя заявы, заяўляла пра гэта і Міжнародная арганізацыя працы. Пры гэтым міжнародныя арганізацыі наўпрост звярталіся да высокіх беларускіх чыноўнікаў. Але, як бачым, спыняць справу пакуль не збіраюцца.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 02.02.2018

Возврат к списку