АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Былога беларускага спецназаўца вызваліў Кадыраў?

Былога беларускага спецназаўца вызваліў Кадыраў?
02.02.2018
З палону ў Лівіі вызвалілі былога беларускага спецназаўца. Вячаслаў Качура быў у зняволенні з лета 2011 года.

Вячаслаў Качура са сваякамі ў мінскім аэрапорце. Фота: tut.by

 Яго вызваленню паспрыялі расійскія дыпламаты. Беларус ужо вярнуўся на радзіму, у аэрапорце яго сустракалі дачка і сын, ён паехаў дахаты ў Мар'іну Горку, інфармуе партал tut.by.

 

Вядома, што Качура, былы начальнік штабу 334-га асобнага атрада спецназу ГРУ СССР, служыў у Афганістане, у Лівіі знаходзіўся з чэрвеня 2011-га ў якасці ваеннага спецыяліста. Ён прыехаў у складзе групы міжнародных спецыялістаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Ужо праз два месяцы іх затрымалі лівійскія рэвалюцыянеры. Ваенным спецыялістам выставілі абвінавачанне ў супрацоўніцтве з рэжымам Кадафі. Частку затрыманых пазней удалося вызваліць, а беларус заставаўся за кратамі.

 

Як паведаміў кіраўнік расійскай кантактнай групы па ўнутрылівійскім урэгуляванні Леў Дзяньгоў, вызваленне Вячаслава Качуры стала магчымае пасля доўгіх перамоў. Пытаннем вызвалення займаўся асабіста кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які каардынаваў свае дзеянні з МЗС Расіі, Беларусі, з КДБ, паведамляе сайт ria.ru.

 

Адзначаецца, што Качура адчувае сябе добра. Апошнім часам ён знаходзіўся ў лепшых умовах — яго ўдалося перавесці ў турму ў горадзе Трыпалі. 

 

У бліжэйшы час сітуацыю пракаментуе МЗС Беларусі, паведамляе Еўрарадыё.


Дата стварэння навіны 02.02.2018

Возврат к списку