АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць

Антыўніяцкую шыльду, якую ўсталявалі казакі, здымуць
02.02.2018
У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы. На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

Даты даюць адсылку да падзей, звязаных з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі.

Пазней стала вядома, што крыжы былі ўсталяваныя самавольна, без дазволу баранавіцкіх уладаў. 2 лютага ў Баранавіцкім райвынкаме прайшла нарада адносна гэтых крыжоў.

 

У аддзеле ідэалогіі райвыканкама «НН» паведамілі, што адзін з крыжоў быў усё ж усталяваны законна. Ён пастаўлены на месцы старога, які ўжо падгніў, а мясцовыя людзі даўно прасілі яго замяніць. На тым крыжы няма ніякіх шыльдаў, а проста невялічкая іконка.

Што тычыцца другога крыжа, што ў райвынкаме вырашылі, што шыльда павінна быць знятая, але сам крыж будзе ўзаконены, піша НН.

 

«Што тычыцца сувязяў з казацтва, то гэта ўсё дудкі. Мы звязваліся з баранавіцкім казацтвам, нам сказалі, што гэта не яны. Святар, які асвяціў гэты крыж, не ведае, хто гэта рабіў», — сказалі ў аддзеле ідэалогіі.

 

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзеная каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».


Дата стварэння навіны 02.02.2018

Возврат к списку