АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ці вернецца ў Беларусь Зянон Пазняк?

Ці вернецца ў Беларусь Зянон Пазняк?
02.02.2018
КДБ пра вяртанне Пазняка адказаў: Няхай яго паплечнікі самі каментуюць свае дадумкі.

Фота Віктара Дударава

 Некалькі дзён таму паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч звярнуўся з адкрытым лістом да Зянона Пазьняка і прапанаваў яму «наведаць нашу краіну з нагоды святкавання надзвычайнай даты ў гісторыі беларускага народа — 100-й гадавіны з часу абвяшчэння БНР». Нагадаем, што лідар КХП-БНФ ад 1996 года пражывае ў эміграцыі.

 

Сам Зянон Станіслававіч, пакуль не пракаментаваў прапанову, а яго паплечнік па партыі Юрась Беленькі з гэтай нагоды выказаўся катэгарычна: «Я ўжо сто разоў казаў, што Пазьняку небяспечна вяртацца дадому. Чаго сюды прыязджаць? Каб быць знішчаным?»

 

«Народная воля» звярнулася ў сілавыя структуры з пытаннем, ці сапраўды ў спецслужбаў, памежнікаў і міліцыі ёсць планы па арышце кіраўніка КХП-БНФ, калі ён перасячэ мяжу?

 

У МУС і Памежным камітэце адказалі коратка і аднолькава: «Такой інфармацыяй не валодаем».

  

 «Я нават не ведаю, што тут можна сказаць, — дадаў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын. — Няхай паплечнікі Пазняка самі каментуюць свае дадумкі. Я не ведаю, якія ў іх падставы сцвярджаць тое, што яны кажуць. Каментаваць іх заявы мы адназначна не будзем», піша НН.


Дата стварэння навіны 02.02.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку