АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Фальшывы клон акаўнта віцебскага праваабаронцы стварылі ў Фэйсбуку

Фальшывы клон акаўнта віцебскага праваабаронцы стварылі ў Фэйсбуку
31.01.2018
Пра з'яўленьне фальшывай старонкі, створанай нібыта ад ягонага імя, Левінаву паведамілі знаёмыя, калі новы карыстальнік «Фэйсбуку» папрасіўся да іх у сябры.

У сацсетцы «Фэйсбук» з'явілася несапраўдная старонка віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. На ёй невядомыя размясцілі правакацыйны ролік пра актывіста Хрыстафора Жаляпава, які з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты, паведамляе радыё Свабода.


 Паводле праваабаронцы, ён бачыць некалькі прычынаў для актывізацыі тых, хто займаецца падобнымі правакацыямі.

 

«Першы момант — гэта выбарчая кампанія. А я яшчэ за два месяца да выбараў склаў сьпіс будучых абраньнікаў і даслаў Ярмошынай — маўляў, выбары можна не праводзіць, і так усё ясна. Другі — сытуацыя ў калёніі „Віцьба“, дзе парушаюцца правы замежнага грамадзяніна Алана Сміта, і я паведамляю пра гэта грамадзкасьці ў сацыяльных сетках. Трэці — абнародаваныя мною зьвесткі пра сьмяротны прысуд, вынесены Віцебскім абласным судом, які ня быў улічаны афіцыйнай статыстыкай. Да ўсяго, я бачу відавочную спробу пасварыць мяне з прадстаўнікамі віцебскіх дэмакратычных сілаў, зрабіўшы з мяне „фэйка“. Але гэта не атрымаецца», — гаворыць Павал Левінаў.

 

 

На фальшывай старонцы, створанай ад імя Левінава, змешчаны допіс пра тое, што ён нібыта «ня хоча супрацоўнічаць» зь віцебскім актывістам Хрыстафорам Жаляпавым, які балятуецца на сёлетніх выбарах. І спасылкі на два відэаролікі, дзе стваральнікі імкнуцца скампрамэтаваць кандыдата ў дэпутаты.

 

Як паскардзіцца на фэйкавы акаўнт у сацсетках

Спадар Жаляпаў на іх з'яўленьне адрэагаваў спакойна. Ролікі правакацыйнага зьместу са сваім «удзелам» ён бачыць не ўпершыню, і зьяўляюцца яны зазвычай акурат падчас выбарчай кампаніі.

 

Спробы дыскрэдытаваць актывістаў у сацыяльных сетках назіраліся і раней. У сьнежні мінулага году невядомыя спрабавалі скампрамэтаваць падобным чынам сяброў незалежнага прафсаюзу СПБ з Полацку Мікалая Шараха і Віктара Стукава.


Дата стварэння навіны 31.01.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку