АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пад Баранавічамі казакі самавольна паставілі антыўніяцкія крыжы

Пад Баранавічамі казакі самавольна паставілі антыўніяцкія крыжы
31.01.2018
У першай палове студзеня ля вёсачкі Колбавічы Баранавіцкага раёна актывістамі арганізацыі «Казацкі Спас» былі ўсталяваныя два крыжы.

 На адным дубовым крыжы выкананы надпіс па-руску «Адрынутыя гвалтам (1596)», на другім — «Уз’яднаныя любоўю (1839)».

 

Гэта падзеі звязаныя з уніяцтвам. 1596 — год падпісання Брэсцкай уніі. 1839 — год скасавання уніі ў Расійскай Імперыі. З апошнім надпісам выпускаўся медаль у Расійскай Імперыі.

Цікава, што казакі вырашылі не апублічваць месца, дзе былі ўсталяваныя гэтыя крыжы. Затое праілюстравалі гэта цытатай біскупа Сямашкі аб неабходнасці скасавання уніі.

 

Побач з Колбавічамі на ўзбярэжжы Шчары пабудаваны турыстычны комплекс. Будавалі яго з удзелам расійскага капіталу. Найперш на гэтым месцы была ўзведзеная каплічка ў гонар Маці Божай «Жываносная крыніца».


 

За каплічку адказвае настаяцель царквы Святога Антонія ў вёсцы Падгорная айцец Анатоль Пашкевіч. Менавіта ён удзельнічаў у асвячэнні тых крыжоў. «Мяне папрасілі — я асвяціў, крыжы ж нашы, праваслаўныя. Людзі з горада прасілі, яны звязаныя з маскоўскім казацтвам. Гэта знак таго, што ўніяты вярнуліся ў праваслаўе».

 

Калі мы спыталі ў бацюшкі, ці не лічыць ён, што крыжы могуць пакрыўдзіць уніяцкіх вернікаў, то святар адказаў: «Дзякуй, што звярнулі ўвагу, я падумаю пра гэта», піша НН.

 

Па словах Анатоля Пашкевіча, баранавіцкія казакі аблюбавалі гэтае месца ў Колбавічах. «Яны туды часта прыязджаюць, акунаюцца, ваду набіраюць, у грыбы ходзяць».


Дата стварэння навіны 31.01.2018

Возврат к списку