АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Заробкі разлічаць па-новаму. Хто ў выйгрышы?

Заробкі разлічаць па-новаму. Хто ў выйгрышы?
31.01.2018
Міністарка працы Беларусі Ірына Касьцевіч заявіла ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1», пра рэформу заробкаў бюджэтнікаў.

Прынцыповы момант — «сыход ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі, якую прыраўняюць да бюджэту пражытачнага мінімуму».

Тарыфную стаўку першага разраду вызначае Савет міністраў (на момант публікацыі гэтая стаўка роўная 33 рублям, апошні раз падвышалася летась 1 верасьня), а бюджэт пражытачнага мінімуму прызначае Міністэрства працы (197,81 рубля, апошні раз падвышаўся 1 лістапада).

 

Відавочна, заробкі проста прывяжуць да іншай велічыні, але бюджэтнікам не дадуць замест 100 тарыфных ставак першага разраду 100 бюджэтаў пражытачнага мінімуму — розьніца ў 5,5 раза.

Былы міністар працы Беларусі, эканаміст Аляксандар Сасноў у камэнтары Свабодзе патлумачыў, што будзе з заробкамі.

  

 

Аляксандр Сасноў. Фота: Радыё Свабода

 

Па яго словах, у бліжэйшы час сыстэма налічэньня заробкаў бюджэтнікам ня зьменіцца, а заробкі большасці бюджэтнікаў, як то настаўнікаў і дактароў, толькі працягнуць змяншацца, а ў сілавікоў павялічацца.

па інф. Заўтра тваёй краіны



Дата стварэння навіны 31.01.2018

Возврат к списку

cashback