АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Алена Янушкоўская запрасіла Лукашэнку паглядзець, як жыве сапраўдная Беларусь

Алена Янушкоўская запрасіла Лукашэнку паглядзець, як жыве сапраўдная Беларусь
29.01.2018
Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алена Янушкоўская ў Віцебскія абласны і раённы саветы дэпутатаў выступіла з відэазваротам да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікала яго прыехаць у Заронаўскі сельсавет.

“Я вам пакажу сапраўдную Беларусь, там, дзе людзі жывуць, а не тую Беларусь, што вы паказваеце па тэлевізары. Не тую Беларусь, дзе перад вашым прыездам мыюць дахі і фарбуюць траву. Я пакажу вам, як людзі выжываюць. Як людзі гадамі п’юць іржавую ваду, паведамляе bchd.info Як у найцудоўнейшае возера цякуць фекаліі са шматкватэрных дамоў. Я вам пакажу, як людзі жывуць без гарачай вады. Як у людзей плесенню пакрытыя ўсе жылыя памяшканні. Вось так жывуць людзі. Людзі, якія не маюць працы. І ніякія гаспадаркі іх не выратуюць”, - адзначыла яна.

  

“Прыязджайце! Я асабіста вам пакажу. Правязу вас па Заронаўскім сельсавеце і пакажу, што нарабілі вашыя гаспадаравыя слугі за 23 гады, як яны разбурылі квітнеючы край. Вельмі вас чакаем, прыязджайце!” – заявіла прамоўца БХД.




Дата стварэння навіны 29.01.2018

Возврат к списку