АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У следчым ізалятары № 1 Минску знаходзяцца ня шэсць, а сем асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання

У следчым ізалятары № 1 Минску знаходзяцца ня шэсць, а сем асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання
26.01.2018
Аб гэтым паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Беларускія праваабаронцы даведаліся пра яшчэ адзін смяротны прысуд.

 

Паводле праваабаронцаў, яшчэ адзін прысуд быў вынесены Віцебскім абласным судом у мінулым годзе.

 

Прэс-сакратар Вярхоўнага суду Беларусі Юлія Ляскова, спаслаўшыся на нявызначаны законам статус праваабаронцаў у Беларусі, адмовілася камэнтаваць інфармацыю каардынатару кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня» Андрэю Палуду, паведамляе радыё Свабода.

 

Паводле віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, Віцебскі абласны суд 22 верасьня 2017 году вынес сьмяротны прысуд. Ён уступіў у законную сілу 6 кастрычніка 2017 году. Гэты прысуд не абскарджваўся і не апратэстоўваўся.

 

Генэральны сакратар Рады Эўропы зноў заклікаў Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне

Дагэтуль беларускім праваабаронцам было вядома пра шэсьць грамадзян, асуджаных да сьмяротнага пакараньня. Некаторыя з гэтых шасьці беспасьпяхова абскардзілі прысуды ў Вярхоўным судзе.

 

Гэта жыхар Мазыра Кірыл Казачок, які зімой 2016 году забіў дваіх уласных дзяцей; раней неаднойчы судзімы жыхар Нароўлі Алесь Міхаленя, які ў сакавіку 2016 году забіў суседзяў-пэнсіянэраў. Яшчэ двое — Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны — фігуранты гучнай справы «чорных рыэлтараў». Сёлета Менскі гарадзкі суд вынес два сьмяротныя прысуды менчукам Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарку за забойства маладой пары ў Менску і мужчыны ў Калодзішчах.


Дата стварэння навіны 26.01.2018

Возврат к списку