АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Грамадскасць падала ў Мінгарвыканкам заяўку на святкаванне Дня волі

Грамадскасць падала ў Мінгарвыканкам заяўку на святкаванне Дня волі
25.01.2018
Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння БНР падаў у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне акцыі 25 сакавіка.

 Акцыя ў 2016 годзе, фота Сяргея Гудзіліна

 

Пра гэта TUT.BY распавёў намеснік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч.

 

Першапачаткова ў апазіцыі было створана два аргкамітэты па правядзенні гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР з рознымі сцэнарамі. Але паўтары тыдні таму апазіцыя змагла дамовіцца аб адзіным сцэнары святкавання. Згодна з ім, акцыя пачнецца 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа, затым будзе шэсце па праспекце Незалежнасці, а скончыцца акцыя канцэртам на плошчы Свабоды.

 

У заяўцы арганізатары таксама назвалі крыніцай фінансавання мерапрыемства асабістыя сродкі заяўнікаў. І што выкарыстанне транспартных сродкаў, піратэхнічных вырабаў або адкрытага агню падчас мерапрыемства не прадугледжана.


Дата стварэння навіны 25.01.2018

Возврат к списку