АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Лепшага вучонага года двойчы не абралі акадэмікам

Лепшага вучонага года двойчы не абралі акадэмікам
24.01.2018
Хтосьці кажа, што Каламіец здолела наблізіцца да Лукашэнкі, ён яе заўважыў, ацаніў, таму зараз і стала лепшым вучоным.

З гэтага года Акадэмія навук уводзіць новую намінацыю – Лепшы вучоны года. Першай ганаровае званне атрымала дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАНБ, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб'яднання «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» Эмілія Каламіец.

Яна — вядомы вучоны ў галіне мікрабіялогіі і біятэхналогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Прэс-служба АН сярод дасягненняў Каламіец адзначае стварэнне калекцыі мікраарганізмаў, перспектыўных для распрацоўкі прабіётыкаў і кармавых дабавак, а таксама распрацоўка тэхналогій стварэння дэзінфікуючых і імунастымулюючых прэпаратаў. Па ініцыятыве Каламіец створаны цэнтр аналітычных і генна-інжынерных даследаванняў, а таксама распачата вытворчасць біяпрэпаратаў, разлічаных на экспарт.

 

Каламіец — аўтар больш як 460 навуковых прац, у тым ліку чатырох манаграфій, 357 артыкулаў, 22 патэнтаў на вынаходніцтвы.

 

Але што прыкметна. Эмілія Каламіец двойчы прэтэндавала на атрыманне ганаровага звання акадэміка. Але ні летась, ні ў 2014 годзе не набрала патрэбных 2/3 галасоў падчас галасавання на Агульным сходзе акадэміі. Гэты факт выклікаў многа спрэчак. Гучалі меркаванні саміх вучоных, што ўсё гэта следства таго, што ў акадэміі сёння пануе інтрыганства: на Агульным сходзе незразумела чаму завальваюць добрых вучоных, Эмілія Каламіец ні адна такая. У адпаведнай сітуацыі, напрыклад, апынуўся і дырэктар Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі Сяргей Усанаў, у 2014 годзе Агульны сход не пусціў у акадэмікі вядомага не толькі ў Беларусі доктара, дырэктара РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Вольгу Алейнікаву.

 

— Прысуджэнне Эміліі Каламіец звання “Лепшы вучоны Беларусі”, напэўна, своеасаблівая кампенсацыя за тое, што яна не стала акадэмікам, — кажуць у Інстытуце мікрабіялогіі. – Справа ў тым, што Эмілія Іванаўна не толькі добры вучоны, але і выдатны арганізатар, гаспадар. Яна змагла ператварыць інстытут у сучасную ўстанову, навесці там парадак, бо доўгі час і будынак, і навакольная тэрыторыя былі ў заняпадзе. Яна клапоціцца пра сваіх падначаленых, імкнецца, каб у інстытуце затрымлівалася моладзь, каб супрацоўнікі мелі магчымасць зарабляць грошы, а не нішчымнічаць на мізэрных акладах, каб распрацоўкі прадаваліся не толькі ў Беларусі, але і ў замежжы… Хтосьці кажа, што Каламіец здолела наблізіцца да Лукашэнкі, ён яе заўважыў, ацаніў, таму зараз і стала лепшым вучоным. Але ж усё роўна яе заслуг, яе імкнення працаваць на карысць інстытута нельга не заўважыць і не адзначыць

 

Дарэчы, пачынаючы з 2018 года званне «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» будзе прысуджацца штогод напярэдадні Дня беларускай навукі. Да звання прадугледжана грашовая прэмія. У Акадэміі кажуць, што яе памер суразмерны памеру прэміі Нацыянальнай акадэміі навук. З гэтага года ён павялічаны да 250 базавых велічынь.

 

па інф. Народная Воля


Дата стварэння навіны 24.01.2018

Возврат к списку