АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У знікненні Максіма Мархалюка знайшлі крымінальны след?

У знікненні Максіма Мархалюка знайшлі крымінальны след?
24.01.2018
Мінула некалькі месяцаў, а Максіма Мархалюка, які знік у Белавежскай пушчы, так і не знайшлі. Чаму праваахоўнікі маўчаць?

Нагадаем, што дзесяцігадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну выйшаў з дому 16 верасня 2017 года і не вярнуўся. У лесе недалёка ад ягонай хаты знайшлі ровар хлопчыка і ягоны кошык з грыбамі. У пошуках бралі ўдзел больш за 2000 людзей.

 

«Хлопцы з Піцера медатам гіпнозу высветлілі, што тут ёсць крымінальны след. Я раней казаў, што Максім або загінуў, або нешта не вельмі харошае з ім здарылася. Гэта не няшчасны выпадак», – сказаў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» былы праваахоўнік, праваабаронца, Алег Волчак.

 

Госць праграмы мяркуе, што «следства штосьці ведае, але хавае».

 

«Трэба распавесці людзям, што робіць следства і на што робіць упор», – заклікае Волчак.

 

У кастрычніку 2017 года Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце знікнення Максіма Мархалюка. Зніклага хлопчыка таксама абвесцілі ў міжнародны вышук.

 

Больш у відэаматэрыяле!

 

па інф belsat.eu

Дата стварэння навіны 24.01.2018

Возврат к списку