АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Абвешчаны прысуд па гібелі роўпджампера ў Соснах

Абвешчаны прысуд па гібелі роўпджампера ў Соснах
23.01.2018
Нікітчанку прызналі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці. Яго прысудзілі да максімальна магчымага пакарання — трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

Фота: tut.by

Суд Заводскага раёна Мінска абвясціў прысуд 27-гадоваму Аляксею Нікітчанку — індывідуальнаму прадпрымальніку, які арганізаваў скачкі з 70-метровай вышыні ў Соснах. Як паведамлялася раней, у чэрвені 2017 года там пры скачку разбіўся жыхар Салігорска Яўген Лапановіч, паведамляе tut.by.

 

Таксама суд абавязаў яго выплаціць 60 тысяч рублёў бацьку загінулага роўпджампера, 30 тысяч яго роднай сястры, а таксама 6000 рублёў — кампенсацыю маёмаснай шкоды.

 

Калі пазовы не будуць пагашаныя своечасова, у яго канфіскуюць маёмасць: аўтамабіль "Хонда", тэлевізар, рыштунак для скачкоў, квадракоптар, 250 рублёў, камеру і наручны гадзіннік.

 

Прадпрымальнік і яго адвакат настойвалі на тым, што адбыўся няшчасны выпадак. Адвакат прасіў апраўдаць падабароннага.

 

Падчас судовага разбору высветлілася, што арганізатар скачка Нікітчанка не рыхтаваў Лапановіча да скачка, не апрануў на яго страховачны пояс, не праводзіў інструктаж. Упершыню маладога чалавека ён пабачыў, калі той выйшаў на масток, каб зрабіць скачок. Лапановіч разбіўся пасля таго, як зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне.

 

Прысуд не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны.


Дата стварэння навіны 23.01.2018

Возврат к списку