АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Найлепшых бізнесменаў Мінска запрасіў Шорац

Найлепшых бізнесменаў Мінска запрасіў Шорац
23.01.2018
У гарадской Ратушы прайшла сустрэча старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца і прадстаўнікоў бізнесу.

Фота: minsknews.by

На яе былі запрошаныя як індывідуальныя прадпрымальнікі, так і ўладальнікі буйных кампаній, якія плацяць у месяц да паўмільёна долараў падаткаў у бюджэт горада, адзначае тэлеканал АНТ. Шорац у сваёй прамове гаварыў пра тое, што прадпрымальніцкі сектар — найбольш актыўная і мабільная частка эканомікі сталіцы, якая можа хутка рэагаваць на знешнія выклікі і лёгка перабудоўвацца. Ён паабяцаў бізнес-супольнасці падтрымку. У сваю чаргу, улады чакаюць, што доля падатковых паступленняў ад бізнесу ў Мінску павялічыцца з 40% да 50%. 


Мяркуецца, што падобныя сустрэчы будуць праходзіць раз на тры месяцы. Мэта — абмеркаванне і праблем, і дасягненняў бізнесу




Дата стварэння навіны 23.01.2018

Возврат к списку

cashback