АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Алег Трусаў : Універсітэта "Альбарутэнія" не будзе

Алег Трусаў : Універсітэта "Альбарутэнія" не будзе
22.01.2018
"Фірма з такой назвай ужо ёсць, яна вырабляе надмагільныя помнікі", - распавёў Алег Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара ствараемага ў Беларусі прыватнага беларускамоўнага нацыянальнага ўніверсітэта.

Фота: Радыё Свабода

На сайце дзяржаўнай газеты «Советская Белоруссия» ў рубрыцы «Пошта галоўнага рэдактара» з’явіўся ліст ад пенсіянеркі з Паставаў, у якім жанчына расказвала, чаму Беларусі не патрэбны нацыянальны ўніверсітэт. Маўляў, гэтая ўстанова можа стаць цэнтрам нацыяналістаў, піша "Народная воля".

 

— Мы адрэагавалі на гэты ліст, — кажа Алег Трусаў. — Старшыня Таварыства беларускай мовы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім ужо даслала з гэтай нагоды адказ на дэпутацкім бланку у рэдакцыю газеты Адміністрацыі прэзідэнта і папрасіла яго надрукаваць. Калі адмовяцца гэта зрабіць, мы яго надрукуем самі.

 

Увогуле ж, як мне падаецца, калі ёсць такая негатыўная рэакцыя на наш універсітэт, значыцца мы робім добрую справу. У мяне прынцып такі: сабакі брэшуць, а беларускі караван ідзе. У грамадстве, ва ўладзе ёсць розныя плыні, і пятая калона дзейнічае нават у апазіцыйных партыях. Вось некаторыя раз-пораз і прасоўваюць ідэю за “единую и неделимую”.

 

— Што зараз чуваць з нагоды стварэння ў Беларусі прыватнага нацыянальнага ўніверсітэта?

 

— На днях мы ў чарговы раз аддалі паперы на рэгістрацыю назвы ўніверсітэта. Першую не зарэгістравалі, бо аказалася, што фірма з такой назвай ужо існуе. Яна, дарэчы, займаецца вырабам надмагільных помнікаў. Мы выйшлі на кіраўніцтва фірмы і папрасілі, каб яны далі нам дазвол на карыстанне гэтай назвай. Тыя спачатку абяцалі пайсці нам насустрач, а затым адмовіліся. Не выключаю, што ім падказалі так зрабіць. Але ў любым выпадку на не заставался нічога іншага, як выбраць яшчэ тры варыянты назвы ўніверсітэта і падаць іх на рэгістрацыю.

 

— З выкладчыкамі вызначыліся?

 

— Выкладчыкі, які хочуць працаваць у будучым універсітэце, рэгіструюцца. Акрамя таго, ужо цалкам гатовы Статут універсітэта. Хачу адзначыць, што ўлічаны заўвагі ўсіх выкладчыкаў. Таму, як толькі зарэгіструюць назву, адразу ж падаем дакументы на рэгістрацыю Статута.




Дата стварэння навіны 22.01.2018

Возврат к списку

cashback