АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Апазіцыя зноў падвяла: сэлфі з Ярмошынай, але яна прасіла нікуды тыя фота не выкладаць

Апазіцыя зноў падвяла: сэлфі з Ярмошынай, але яна прасіла нікуды тыя фота не выкладаць
18.01.2018
Здымкі зроблены ў Мінску. Пасольства Нідэрландаў арганізавала 17 студзеня дыпламатычны прыём. Сярод іншых, туды запрасілі і беларускіх апазіцыйных палітыкаў.

Была і старшыня Цэнтрвыбаркам Лідзія Ярмошына.

 

Многія рабілі з ёй сэлфі, але Ярмошына настойліва прасіла нікуды тыя фота не выкладаць, піша НН.

 

Але паслухалі не ўсе. «У той самы час, калі выбарчая камісія Першамайскага раёна разглядае дакуманты аб рэгістрацыі мяне кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета. Перадаў вітанне ад усіх кандыдатаў, якія не прайшлі сіта «дэмакратычных» выбараў», — напісаў старшыня «Руху за свабоду» Юрый Губарэвіч пад фота.

  

Фота з фэйсбука Юрыя Губарэвіча.

 

Таццяна Караткевіч жа суправадзіла карцінку аналітычнымі развагамі.

 

«Учора быў цікавы вечар. Лідзія Ярмошына прыйшла на пасольскі прыём, на якім была амаль уся апазіцыя. Пры гэтым ніхто не біўся, не скандаліў. Нават фота рабілі. Гэта значыць, што яна гатовая гаварыць з кожным задаволеным і незадаволеным у нефармальнай абстаноўцы. Яна гатова. Не толькі адстойваць свае пазіцыі, але і пагадзіцца з тым, што можа не мець рацыю. Гэта дыялог. Магчымасць дыялогу робіць палітыку цікавейшай. У краіне выбары ў мясцовыя саветы. Учора і сёння рэгіструюць і не рэгіструюць кандытатаў. У многіх новых людзей не атрымаецца ўдзельнічаць. Людзям вашай каманды адмаўляюць у рэгістрацыі, а вы можаце пра гэта пагаварыць у нефармальнай абстаноўцы са старшынёй ЦВК. Ці значыць гэта, што ў на гэты раз многія рашэнні за мясцовай уладай? Паглядзім. Мірныя перамены ідуць», — напісала Караткевіч.


Дата стварэння навіны 18.01.2018

Возврат к списку