АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Хто прыязджае ў Беларусь вучыцца?

Хто прыязджае ў Беларусь вучыцца?
16.01.2018
Агулам у Беларусі сёлета вучацца 14635 грамадзян іншых краін. Іх колькасць скарацілася за год на 3,2%.

На здымку: дзень іранскага студэнта ў медуніверсітэце. Студэтнкі самі выбіраюць, ці насіць хустку. У Іране такой альтэрнатывы ў іх няма. Фота Дзмітрыя Зелянкоўскага, bsmu.by

Агулам у Беларусі сёлета вучацца 14635 грамадзян іншых краін. Іх колькасць скарацілася за год на 3,2%.

 Па-ранейшаму ў Беларусі вучыцца больш за ўсё туркменаў, але ўпершыню за апошнія пяць гадоў іх доля апусцілася ніжэй за 50% ад агульнай колькасці замежнікаў.

 

Найбольш імкліва прырастае колькасць студэнтаў з Ірана, Шры-Ланкі і Індыі.

 

Колькасць студэнтаў-замежнікаў у беларускіх ВНУ ў 2017/2018 навучальным годзе

Туркменістан — 7108 (7911)

Расія — 1499 (1594)

Іран — 943 (793)

Кітай — 875 (759)

Таджыкістан — 455 (417)

Нігерыя — 445 (530)

Шры-Ланка — 391 (294)

Азербайджан — 389 (446)

Індыя — 340 (226)

Ліван — 339 (285)

Казахстан — 232 (302)

Украіна — 223 (283)

Турцыя — 81 (94)

Літва — 80 (98)

па інф. Наша ніва



Дата стварэння навіны 16.01.2018

Возврат к списку

cashback