АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Івонка Сурвіла звярнулася з лістом з нагоды пачатка юбілейнага для Беларусі года

Івонка Сурвіла звярнулася з лістом з нагоды пачатка юбілейнага для Беларусі года
15.01.2018
Старшыня Рады БНР прапанавала адзначыць Дзень Волі ўрачыстымі сустрэчамі, канцэртамі, імпрэзамі.

«У 2017 годзе Канада святкавала свае стопяцідзясятыяўгодкі. І як прыемна было бачыць, што ня толькі ўлады, але і кожны горад,кожнае мястэчка, кожная вёска адзначалі гэты юбілей. Людзі ўдзельнічалі ўафіцыйных імпрэзах, але таксама стараліся з гэтай нагоды здзейсніць нейкіяюбілейныя праекты, адсьвяткаваць юбілей асабіста, кожны па-свойму.

 

Дык вось, звяртаюся да вас сёння з заклікам: давайце і мы, усе мы, у Беларусі і ў замежжы, адзначым наш Юбілей — сто гадоў адноўленага існаваньня нашай дзяржавы. Пачатак быў нялёгкі, ва ўмовах вайны на нашай зямлі між чужымі нам імпэрыямі, ва ўмовах дагавораў між імі, у якіх мы ня бралі ўдзелу. Але нашыя продкі ўсё ж здолелі абвясьціць сьвету, што беларускі народ жыве і жадае быць незалежным, паўнавартасным гаспадаром свае зямлі, піша НН.

 

Дзякуючы адвазе і вытрываласьці нашых продкаў, незалежнасьць Беларусі была абвешчаная, прызнаная суседзямі, і нават бальшавікі ня здолелі зноў зрабіць з нас расейскую губэрнію.

 

Усе мы ведаем, што без БНР не было б БССР і сёння не існавала б незалежная дзяржава — Рэспубліка Беларусь», адзначаецца ў звароце.

 

«У гэтыя сотыя угодкі БНР, заклікаю кожнага з Вас, мае дарагія суродзічы, адзначыць падзеі 1918 году на нашай зямлі гэтак, як адзначаюць такія сьвяты грамадзяне вольных краінаў.

 

Або ўрачыстымі сустрэчамі, прысьвечанымі БНР, канцэртамі, гутаркамі, імпрэзамі.

У замежжы, дык я абсалютна ўпэўненая, што прынамсі 25 Сакавіка адсьвяткуюць урачыста і з радасьцю. Забудземся ў гэты дзень на тое, што яшчэ не нармальна ў нашым краі, бо верым, што дачакаемся і мы тае вольнай, беларускай Беларусі, пра якую ўсе марым», — падкрэсліла Івонка Сурвіла.

 

 

Рада БНР — сімвалічнае прадстаўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні з 1920 г. Адноўлена з 1947 г. Кіраўнікамі Рады БНР пасля вайны былі Мікола Абрамчык, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Язэп Сажыч. З 1997 года — Івонка Сурвіла, што жыве ў Атаве.

Здымак радыё Свабода.


Дата стварэння навіны 15.01.2018

Возврат к списку