АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Рэгнумавец» Паўлавец прызнаўся, што атрымліваў грошы ад расійскага пасольства

Рэгнумавец» Паўлавец прызнаўся, што атрымліваў грошы ад расійскага пасольства
12.01.2018
Працягваецца суд над трымя «рэгнумаўцамі» Юрыем Паўлаўцом, Сяргеем Шыптэнкам і Дзмітрыем Алімкіным, якім інкрымінуецца распальванне варожасці і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.


Рэпартажы з суда робіць расійскі рэсурс eadaily.com.

 

Звяртаюць на сябе ўвагу раней невядомыя дэталі: калі пачалі разбіраць электронную перапіску Паўлаўца, высветлілася, што ён перапісваўся з пасольствам Расіі ў Беларусі.

Адвакатка падсуднага пакпіла з гэтага: «Ці не спрыяе пасольства Расіі незаконнаму прадпрымальніцтву?», — спытала яна ў суддзі.

 

А вось як Паўлавец пракаментаваў гэтае супрацоўніцтва.

 

«Ён заявіў, што пісаў для сайта «Вместе с Россіей», які дзейнічае пад эгідай пасольства. Сайт некамерцыйны, але пасольства ўзяло на сябе абавязкі па грашовым узнагароджванні аўтараў», — цытуе Паўлаўца eadaily.com.

 

На пытанне, як ён атрымліваў грошы, Паўлавец сказаў, што гатоўкай: «Гэта вядомы факт, у тым ліку праваахоўным органам і КДБ», — сказаў Паўлавец, піша НН.

 

Аб чым піша сайт пад патранажам расійскага пасольства?

 

У прыватнасці, там можна ў самых красамоўных фармулёўках прачытаць пра тое, як «спустелую Латвію абжываюць дзікія жывёлы», як «бандэраўцы маглі б павучыцца ў беларускіх вучоных перад тым, які ісці на штурм Кіева», што «беларускія ўлады толькі русафобіяй не абмяжоўваюцца».


Дата стварэння навіны 12.01.2018

Возврат к списку