АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Белсат змагаецца за грошы і памяшканні

Белсат змагаецца за грошы і памяшканні
10.01.2018
МЗС стаіць на пазіцыі, што дамова з TVP аб падтрымцы каналу, які вяшчае на Беларусь, спынілася 31 снежня 2017 года.


 Photo: belsat.eu

Міністэрства замежных справаў Польшчы як бы не прымае да ведама папраўкі дзяржбюджэту, у якой 20 мільёнаў злотых прызначаецца на Белсат. МЗС стаіць на пазыцыі, што дамова з Польскім тэлебачаньнем аб падтрымцы каналу, які вяшчае на Беларусь, спынілася 31 сьнежня 2017 г.

 

За 10 гадоў, ад узнікненьня Белсата ў 2007 годзе, з урадавага бюджэту Польшчы на палітыку падтрымкі разьвіцьця ў іншых краінах канал атрымаў 186 млн злотых. Дагэтуль асноўную частку выдаткаў несла МЗС. Летась сытуацыя зьмянілася і Польскае тэлебачаньне выклала асноўную частку - амаль 22 млн злотых, МЗС толькі ня цэлыя 6 млн злотых.

 

Паводле міністэрства, гэта меў быць апошні год падтрымкі для Белсата, але дырэктар каналу Агнешка Рамашэўска-Гузы ўгаварыла старшыню кіруючай партіі «ПіС» Яраслава Качыньскага і грошы для Белсата знайшліся ў папраўцы дзяржбюджэту. Аднак, калі ня будзе дамовы з МЗС, Белсат грошай не атрымае.

 

Белсату дамова патрэбная таксама для таго, каб выкарыстаць падтрымку брытанскага ўраду. Брытанцы выдзяляюць 5 млн фунтаў на польска-брытанскую барацьбу супраць расейскай дэзінфармацыі. Белсат стварыў расейскую службу, набраў карэспандэнтаў у Расеі і ва Ўкраіне. У лютым журналісты BBC у жывым эфіры Белсата будуць паведамляць аб падзеях у сьвеце. Аднак гэта будзе немагчыма ў выпадку, калі МЗС не падпіша дамовы з Белсатам.

 

Акрамя праблем з польскім МЗС у канала ёсьць таксама праблемы са студыямі і памяшканьнямі. Журналісты Белсата раскінуты па паверхах будынку ў цэнтры Варшавы. Кіраўніцтва каналу працуе ў галоўным будынку TVP у адлегласьці некалькіх кілямэтраў. Таму дырэктар Белсату хацела б адрамантаваць памяшканьні ў гэтым жа будынку тэлебачаньня. На гэта патрэбна 10 млн злотых. Аднак старшыня TVP Яцэк Курскі кажа, што ў бюджэце польскага тэлебачаньня няма такіх грошай для Белсату.

 

Рашэньне ў гэтай справе ўправа Польскага тэлебачаньня мусіць прыняць да 15 студзеня.

 

па інф. Польскае радыё,  Dziennik. Gazeta Prawna

Дата стварэння навіны 10.01.2018

Возврат к списку