АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Пачаўся суд за апаганьванне мемарыяла ў Асвенціме. Сярод абвінавачаных - беларусы

Пачаўся суд за апаганьванне мемарыяла ў Асвенціме. Сярод абвінавачаных - беларусы
09.01.2018
24 сакавіка 2017 году гэтыя людзі, сярод якіх былі і грамадзяне Беларусі, каля галоўнай брамы канцлягеру забілі ягня, павесілі на браму з надпісам «Arbeit Macht Frei» банэр «Love», раздзелася дагала і скаваліся наручнікамі.


У польскім горадзе Асьвенцім 8 студзеня пачаўся судовы працэс па справе аб апаганьваньні месца памяці ў дачыненьні да 12 удзельнікаў акцыі, праведзенага каля брамы былога нацысцкага канцлягеру Аўшвіц. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Польскае радыё.


Polska The Times

@polskathetimes

#Auschwitz. Rozebrali się pod bramą i zabili owcę http://www.polskatimes.pl/aktualnosci/a/incydent-w-muzeum-auschwitz-rozebrali-sie-pod-brama-z-napisem-arbeit-macht-frei,11918187/ … #Oswiecim


Першапачаткова паліцыя паведамляла пра затрыманьне 11 чалавек: 6 палякаў, 4 беларусаў і 1 немца (7 мужчын і 4 жанчыны) ад 20 да 27 гадоў

 

Музэй адразу ж у сваёй заяве падкрэсьліў, што выкарыстаньне сымболікі Асьвенціму для якіх бы то ні было дэманстрацыяў або хэпэнінгаў — абуральнае і вартае пакараньня. Гэта абражае памяць ахвяраў нямецкага канцлягеру, паведамляе НН.

За апаганваньне месца памяці прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўленьня волі. Арганізацыя ў абарону жывёлаў OTOZ Animals таксама патрабуе зьмяніць артыкул, па якім вылучаныя абвінавачваньні супраць двух удзельнікаў хэпэнінгу, якія забілі ягня. За забойства жывёлы з асаблівай жорсткасьцю ім можа пагражаць 3 гады турмы.


Дата стварэння навіны 09.01.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку