АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

«Чорны рыэлтар»: «Мама родная, я, сын твой, не забойца»

«Чорны рыэлтар»:  «Мама родная, я, сын твой, не забойца»
08.01.2018
Ігар Гершанкоў, якога летась прыгаварылі да смяротнага пакарання, напісаў сваёй маці два лісты з-за кратаў. Іх апублікаваў магілёўскі праваабарончы партал mspring.online.

Ігар Гершанкоў (злева) і яго жонка Таццяна на судзе. Фота — Анжаліка Васілеўская


Гершанкова разам з яго жонкай Таццянай і яшчэ двума паплечнікамі вінавацілі ў забойстве шасці чалавек і падрыхтоўцы да забойства яшчэ траіх. Яны шукалі алкаголікаў, угаворвалі іх прадаць жыллё, абяцалі дапамагчы набыць новае. Аднак затым прадаўцоў забівалі. У выніку Гершанкоў і Сямён Беражной атрымалі вышэйшую меру пакарання, жонка Гершанкова — 25 гадоў калоніі, яшчэ адзін фігурант справы — 22 гады.

  

Цяпер 37-гадовы Ігар Гершанкоў знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яго маці Людміла расказвае, што лісты ад сына пачала атрымліваць толькі калі яго перавялі з Магілёва ў Мінск, піша НН.

 

Лісты былі адпраўлены ў канцы снежня. У іх Гершанкоў сцвярджае, што ў яго выбівалі паказанні падчас следства. У ІЧУ ён прасіў дактароў зафіксаваць пабоі, але яны гэтага не зрабілі, піша Ігар, але пасля прыходзіў нейкі чалавек, які «замяраў цялесныя пашкоджанні лінейкай». 

 

«Мама, напішы ліст прэзідэнту, калі ласка, і пра ўзоры майго почырку пакажы, што следчы наўмысна не падаў іх эксперту і што суд адхіліў усе хадайніцтвы», — просіць ён маці. 

 

 

Таксама мужчына запэўнівае бацькоў, што нікога не забіваў.

 

 

 

«Але мама Родная ты ведай, я сын твой незабойца і незабіваў ніколі!» [арфаграфія аўтара].


Дата стварэння навіны 08.01.2018

Возврат к списку