АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Сын Баніёніса: збіраць валізкі і бегчы з гэтай краіны

Сын Баніёніса: збіраць валізкі і бегчы з гэтай краіны
08.01.2018
Сын Данатаса Баніёніса — Раймундас Баніёніс, рэжысёр, які пражывае зараз у Літве, у інтэрв'ю заявіў, што агаломшаны навіной пра тое, што яго бацька, вядомы актор тэатру і кіно Данатас Баніёніс супрацоўнічаў з КДБ, паведамляе інфармацыйны партал DELFI.

Як паведамлялася, Цэнтар даследаваньня генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў паведамленьне, што знакаміты актор быў завэрбаваны ў 1970 годзе. Раймундас Баніёніс заявіў, што яго бацька езьдзіў у 1970 годзе ў ЗША, перад паездкай прайшоў інструктаж, як сябе там паводзіць, але ня больш за тое.

 

«Не разумею, што адбываецца, разумею, што неабходна зьбіраць валізкі і бегчы з гэтай краіны, таму што страшна. Мне ўжо сапраўды вельмі страшна», — сказаў сын актора.

 

Данатас Баніёніс быў вядомы па фільмах «Мёртвы сэзон», «Салярыс», «Уцёкі містара Мак-Кінлі», «Нікола Паганіні». У 2014 годзе ён памёр ва ўзросце 90 гадоў.

 

6 студзеня стала вядома, што паводле дакумэнтаў, якія апублікаваў Літоўскі цэнтар па дасьледаваньні генацыду і супраціву жыхароў Літвы апублікаваў дакумэнты, выбітныя літоўскія дзеячы мастацтва — актор Данатас Баніёніс і дырыжор Саўлюс Сандэцкіс — за савецкім часам былі завэрбаванымі агентамі КДБ.

па інф. delfi.lt


Дата стварэння навіны 08.01.2018

Возврат к списку