АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Божай ласкі усім добрым людзям!

Божай ласкі усім добрым людзям!
07.01.2018
Праваслаўныя вернікі Беларусі сустрэлі Раство Хрыстова.


Праваслаўныя вернікі Беларусі сустрэлі Раство. Увечары 6 студзеня ў храмах прайшлі святочныя службы. Таксама набажэнствы будуць праходзіць сёння, 7 студзеня. Божае Нараджэнне — адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў, якое служыць напамінам пра з’яўленне ў свеце людзей Ісуса Хрыста.

 

Згодна з Евангеллем, Ісус нарадзіўся ў Віфлееме, куды прыйшлі яго бацькі Язэп і Марыя дзеля прызначанага рымскімі ўладамі перапісу насельніцтва. Месцаў у гатэлях не было, таму сямейная пара вымушаная была спыніцца на ноч у пячоры, дзе трывалі быдла. Там і нарадзіўся будучы Збаўца, перадае Еўрарадыё

 

Раство лічыцца пачаткам і асновай усіх іншых хрысціянскіх святаў і адзначаецца з асаблівай урачыстасцю. Яму папярэднічае саракадзённы пост, які завяршаецца ў Святы вечар, 6 студзеня. Вернікі збіраюцца на вячэру, якую пачынаюць з традыцыйнай стравы — куцці.

 

Наступныя 12 дзён пасля Раства — гэта святкі, час для забаваў і весялосці. Заканчваюцца яны святам Вадохрышча, якое ў праваслаўных прыпадае на 19 студзеня.


Дата стварэння навіны 07.01.2018

Возврат к списку