АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Выпілі і ня папярхнуліся. Знайшлі пустой «самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі», коштам у 1 мільён 300 тысяч даляраў

Выпілі і ня папярхнуліся. Знайшлі пустой «самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі», коштам у 1 мільён 300 тысяч даляраў
06.01.2018
Дацкая паліцыя паведаміла, што раніцай 5 студзеня на будаўнічай пляцоўцы ў Капэнгагене знайшлі пустой «самую дарагую ў свеце бутэльку гарэлкі», коштам у 1 мільён 300 тысяч даляраў.


Бутэлька гарэлкі Russo Baltique існуе ў адзіным экзэмпляры. Для яе вырабу выкарысталі тры кіляграмы золата і тры кіляграмы срэбра. Яна часткова пакрытая скурай з аўтамабіля, які браў удзел у гонках у Монтэ-Карла ў 1912 годзе. Бутэлька Russo Baltique здымалася таксама ў адным з эпізодаў амэрыканскага тэлесэрыялу «Картачны дом».

 

Прадстаўнік капэнгагенскай паліцыі заявіў, што пакуль невядома куды дзелася сама гарэлка, але пустая бутэлька была знойдзена на рамонтнай пляцоўцы вілы на поўначы дацкай сталіцы.

 

Дацкі таблёід Ekstra Bladet паведаміў, што будаўнік знайшоў гэтую бутэльку «пасярод пакоя», які ён рамантаваў разам з калегамі, перадае svaboda.org

Бутэльку з гарэлкай арандаваў дацкі калекцыянэр Браян Інгбэрг у кампаніі Dartz.

 

Камэры сыстэмы бясьпекі зафіксавалі рабаўнікоў у масках. Раніцай 2 студзеня яны ўскрылі кафэ, якое належыць Браяну Інгбэргу, узялі бутэльку гарэлкі і схаваліся.

 

Інгбэрг заявіў, што бутэлька як і раней каштуе 1 мільён 300 тысяч даляраў, нягледзячы нават на магчымыя лёгкія пашкоджаньні. Паводле Інгбэрга, у яго калекцыі мелася яшчэ адна гарэлка той жа маркі, якая была ў выкрадзенай бутэльцы. «Мы проста напоўнілі яе зноў», — сказаў пацярпелы.

 

Паліцыя Капэнгагена працягвае вышук злачынцаў, паведамілі агенцтвы AFP і DPA.

Дата стварэння навіны 06.01.2018

Возврат к списку