АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Жонка Макея, раварыстка Цылінская, дэкан Гігін: хто ўваходзіць у кансультацыйную раду пры Міністэрстве адукацыі?

Жонка Макея, раварыстка Цылінская, дэкан Гігін: хто ўваходзіць у кансультацыйную раду пры Міністэрстве адукацыі?
06.01.2018
Летась пры Міністэрстве адукацыі была створаная грамадска-кансультацыйная рада. Хто ўвайшоў у яе склад?


Старшыня Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Рау Віктар Балакіраў, дэпутатка Алена Анісім, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, прадстаўнікі школ і ўніверсітэтаў, у прыватнасці — дэкан філасофскага факультэта БДУ Вадзім Гігін, а таксама раварыстка Наталля Цылінская, жонка міністра замежных спраў Макея і актрыса Вера Палякова (на здымку), салістка оперы Ніна Шарубіна і многія іншыя людзі — агулам 25 чалавек.

 

Па якім прынцыпе адбіраліся гэтыя людзі?

 

У Міністэрстве адукацыі «Нашай Ніве» патлумачылі, што гэта або звязаныя з адукацыяй людзі, або тыя, «каму яна не абыякавая — бацькі дзяцей, якія вучацца». З імі, маўляў, абмяркоўваюцца ўсе плануемыя змены.

 

Чым гэтая рада займаецца? Пра гэта «Нашай Ніве» расказала Алена Анісім.

 

«Такія рады існуюць пры розных міністэрствах. Мэта — падчас абмеркавання ўносіць прапановы, абазначаць выклікі. Я накіроўвала на разгляд прапановы адносна павелічэння ролі беларускай мовы. Але пакуль не было паседжання, каб падвесці вынікі, бо сустракаемся мы не вельмі часта — толькі тры разы ў 2017 годзе. Што сказаць пра актрыс і спартоўцаў? Гэта, наколькі мне вядома, публічныя асобы — прадстаўнікі бацькоўскай супольнасці. А на паседжаннях нашых звычайна прысутнічае міністр або першы намеснік, або міністр з намеснікамі разам», — патлумачыла Анісім.



Дата стварэння навіны 06.01.2018

Возврат к списку

cashback