АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай

Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай
06.01.2018
Яна носiць назву «першай, поснай, беднай, галоднай» куццi (ад назвы рытуальнай стравы).

 Праваслаўная грамада Беларусі рыхтуецца да святкавання Раства, святочныя службы пройдуць ва ўсіх храмах сёння і заўтра, піша НН.

 У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.

 

Імкнуліся, каб усяго на стале было дванаццаць страў. Таксама стараліся сустракаць Раство не ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць. Таму адзенне павiнна быць новым.

 

Рыма-каталіцкі свет адзначае сёння урачыстасць Аб’яўлення Пана, або Трох Каралёў — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага юдэйскага караля.

  

Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).

 

Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца, іх надала хрысціянская традыцыя. Да таго ж у Евангеллi яны называюцца не каралямi, а мудрацамi.

 

У Вільні сёння, напрыклад, праходзіць прыгожае касцюмаванае шэсце Трох Каралёў, што бласлаўляюць на новы 2018 год.

 

У той жа час грэка-каталікі, або ўніяты, святкуюць Вадохрышча.

У многіх мясцiнах вячэра ладзiцца наступным чынам. Стол накрываецца абрусам, пад якi падсцiлаецца сена. Запальваецца свечка цi лампадка, чытаюцца малiтвы. Гаспадар сядае на покуцi, за iм — па старшынству яго сыны, а на другi бок стала — гаспадыня i астатнiя дзецi. Зачарпнуўшы першую лыжку куццi, гаспадар стукае ў сцяну i просiць, каб мароз “не марозiў ячменю, пшанiцы, гароху i ўсяго, што Бог судзiць пасеяць”. Такое ж пажаданне выказвае i гаспадыня, пералiчваючы гароднiну. Пасля таго як усе каштуюць кожную страву, вячэра завяршаецца зноў куццёй i малiтвай. Ранiцай калядным сенам кормяць карову, авечак, што, згодна з павер’ем, павiнна засцерагчы жывёлу ад немачы. 


РЭЦЭПТ галоднай куцці (рысавыя)

Неабходныя інгрэдыенты:

 

1. Рыс - 1 шклянку

2. Вада - 2 шклянкі

3. Соль - па гусце;

4. Мак - па гусце;

5. Сухафрукты - па жаданні;

6. Мёд - 2 ст. лыжачкі або цукар - па гусце.


Як рыхтуецца галодная куцця з рысу:

 

Каб прыгатаваць такую ​​рысавую куцьцю, зварыце на вадзе рысавую кашу, падсаліць яе да спадобы. Невялікай колькасцю вады заліце ​​мак, праварыце іх да гатоўнасці і растаўчыце, можна адразу з цукрам, калі гэта куцця без мёду. Усе змяшайце, дадаўшы да спадобы мёд або цукар. Можна ўсыпаць сухафрукты, папярэдне размоченные ў кіпені і здробненыя, змяшайце.


"Беларускі партызан"


Дата стварэння навіны 06.01.2018

Возврат к списку