АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Петрыкаўскім раёне падтоплены ўчастак дарогі

У Петрыкаўскім раёне падтоплены ўчастак дарогі
04.01.2018
Паводка на Пцічы затапіла ўчастак дарогі ў Петрыкаўскім раёне.

Фота: mchs.gov.by

Аб гэтым перадае БЕЛТА са спасылкай на Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

 

Спецыялісты Мазырскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя адзначаюць, што да раніцы 3 студзеня ўзровень вады ў рацэ Пціч у раёне вёскі Першая Слабодка Петрыкаўскага раёна дасягнуў 361 см. Маніторынг паводкавай сітуацыі на тэрыторыі раёна паказаў, што павялічылася глыбіня і даўжыня падтопленага ўчастку аўтамабільнай дарогі Лучыцы — Хвойня (даўжыня 155 м, глыбіня 25-40 см). Цяпер па гэтым участку дарогі праехаць могуць толькі аўтамабілі павышанай праходнасці і грузавы транспарт. Для легкавога аўтатранспарту ўчастак зачынены з 3 студзеня.

 

У вёсцы хвойня, да якой вядзе дарога, жывуць 11 пенсіянераў. Да вёскі вядзе таксама аб'язная дарога. Работнікі ДРБУ-112 зрабілі падсыпку гэтага ўчастка аўтадарогі, паставілі дарожныя элементы, якія абазначаюць краі праезнай часткі, а таксама паказальнікі маршруту аб'езду.

 

Да вяскоўцаў тройчы на тыдзень прыязджае аўталаўка (панядзелак, серада, пятніца). Паведамляецца, што жыццядзейнасць у населеным пункце не парушаная. Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым і адміністрацыйным будынкам няма. Работнікі МНС вядуць пастаянны маніторынг паводкавай абстаноўкі ў раёне.


Дата стварэння навіны 04.01.2018

Возврат к списку