АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Як святкавалі Новы год у Пхэньяне, Парыжы, Мінску...

Як святкавалі Новы год у Пхэньяне, Парыжы, Мінску...
01.01.2018
Аднымі з першых Новы год святкавалі ў Новай Зеляндыі. Больш за 5 хвілінаў працягваўся масіўны фаервэрк, які лепш назваць піратэхнічным шоў, са знакамітай Окландзкай Sky Tower.

Фаервэрк у Джакарце, Інданэзія

 

Карэспандэнты радыё Свабода  сабралі фотаздымкі салютаў і вулічных гуляньняў з розных канцоў планеты.


Навагодні салют — адно з галоўных відовішчаў году і ў Паўночнай Карэі. Неўзабаве пасьля вострапалітычнага навагодняга выступу Кім Чэн Ына, у якім ён заклікаў ствараць ядзерныя ракеты дзеля магчымай вайны з ЗША, мільёны карэйцаў маглі назіраць за фаерве

 


Салют у Паўночнай Карэі

У Мінску асноўныя гулянні адбываліся каля Палацу Спорту. Тысячы людзей сабраліся глядзець салют над Свіслаччу.

 

 

Фаерверк у Мінску


У многіх постсавецкіх краінах сустракалі новы год канцэртамі з удзелам зорак эстрады. Так выглядаў навагодні натоўп у Бішкеку. На фота відаць, што ўвесь горад упрыгожаны сьвяточнай ілюмінацыяй.

 


Новы год у Бішкеку

Сотні тысячаў выйшлі сьвяткаваць на цэнтральныя вуліцы Парыжу. У Заходняй Эўропе прынята сустракаць Новы год зь сябрамі на дварэ.

 


Новы год у Парыжы

​Штогод на Трыюмфальную арку праектуюць разнастайную візуалізацыю.


Сынгапур славіцца сваімі фаервэркамі. Нягледзячы на кепскае надвор'е і моцны дождж, людзі выйшлі на вуліцы, і сачылі за салютам пад парасонамі.

 


Новы год у Сынгапуры

У Скоп'е тысячы македонцаў сабраліся на вуліцах вітаць 2018-ы.

 


Новы год у Скоп'е, Македонія

Непаўторным відовішчам запомніцца Новы год у Сыднэі. Піратэхнічнае шоў адбывалася каля самога будынку знакамітай Сыднэйскай опэры.

 


Новы год у Сыднэі

У Кітаі Новы год сьвяткуюць ня толькі фаервэркамі, але і тэатралізаванымі пастаноўкамі. На фота актор Пэкінскай опэры рыхтуецца да шоў.

 У Маскве людзі традыцыйна назіраюць за фаервэркам над Крамлём і саборам сьвятога Васілія.

 


Новы год у Маскве

Самая паўночная сталіца сьвету Рэйк'явік не саступіла буйным дзяржавам. Амаль усё насельніцтва горада магло любавацца навагоднім фаервэркам, які відаць зь любой кропкі горада.

 


Новы год у Ісландыі

У Лондане навагодні фаервэрк — адна з найвялікшых забаваў гараджанаў. Найбольш прыгожа ён выглядае з боку знакамітага Біг Бэну.

 

Новы год у Лондане




Дата стварэння навіны 01.01.2018

Возврат к списку

cashback