АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

«Заплюшчыла вочы і памерла». Жанчына сканала на беларуска-польскай мяжы

«Заплюшчыла вочы і памерла». Жанчына сканала на беларуска-польскай мяжы
31.12.2017
Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня.

Фота: wikimapia.org

Сталай жанчыне стала кепска на памежным пераходзе «Бераставіца — Баброўнікі». Выратаваць яе не атрымалася. Выпадак здарыўся ранкам у сераду, 27 снежня.

 

67-гадовая жыхарка Ваўкавыска Зоя з сынам і знаёмымі ехалі сваім бусам у Польшчу «на закупы». Кіроўцам быў сын. Калі яны ўжо перакрочылі беларускі бок мяжы, пенсіянерка паскардзілася на стан здароўя.

— Мы ехалі нармальна. Яна размаўляла, смяялася. Потым кажа: «Нешта мне кепска». Ёй далі таблетку. І ўсё, больш ні слова, нічога. Заплюшчыла вочы і памерла. Дагэтуль не магу дайсці да сябе. Балюча назіраць, як хутка чалавек можа памерці, — кажа Алена, якая стала сведкай раптоўнай смерці.+

 

Спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін

Сын прасіў, каб ім дазволілі адразу вярнуцца на тэрыторыю Беларусі, аднак, паводле заканадаўства, гэта немагчыма. Прыехала польская «хуткая дапамога», машына рэанімацыі. Жанчыну спрабавалі выратаваць цягам дзвюх гадзін. Аднак, на жаль, не атрымалася.

Вядома, што пенсіянерка нядаўна ляжала ў шпіталі. Паводле сведчання знаёмых, яна мела праблемы з крыватокам.

Каб перавезці цела маці на радзіму, сын мусіў паехаць у Беласток па даведкі з міліцыі і іншых службаў. Цела перавозілі праз мяжу адмысловай службовай машынай у труне толькі праз два дні, у пятніцу, 29 снежня. Пахавалі спачылую 30 снежня.

Выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя

Атрымаць каментар наконт гэтага выпадка ў Дзяржаўным памежным камітэце пакуль не атрымалася. Адзінае, што паведамілі ў памежнай службе, што выпадкі смерці на мяжы — адзінкавыя. Так, напрыканцы кастрычніка на КПП «Брузгі» памёр жыхар Польшчы ад хваробы сэрца.

Па інф. Hrodna. life 


Дата стварэння навіны 31.12.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку