АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Беларусы пачалі святкаваць Новы год 1 студзеня за 100 год да Пятра I

Беларусы пачалі святкаваць Новы год 1 студзеня за 100 год да Пятра I
30.12.2017
І ў пэўны час святкавалі 6 Новых гадоў! Традыцыя святкавання Новага года 1 студзеня звязана з рымскім імператарам Юліем Цэзарам.

Полацкі Сафійскі сабор памятае святкаванне Новага года на 1 верасня. Фота Ігара Куржалава


 Ён ў 45 годзе да нараджэння Хрыстова прапанаваў такім чынам адзначаць

гэта як маладзік пасля зімовага сонцастаяння, піша Віцебскі кур'ер 

Цікава, што яшчэ да падзелу царквы на праваслаўную і каталіцкую ў XII стагоддзі

ў беларусаў былі свае традыцыі святкавання: на захадзе Новы год сустракалі 1

студзеня, а на ўсходзе — 1 верасня.

 

 Пасля царкоўнага падзелу праваслаўныя карысталіся візантыйскім календаром —

Новы год адзначаўся 1 верасня. Гэта было прынята маскоўскім сінодам у 1492 годзе,

бо лічыцца што 1 верасня гэта пачатак заснавання свету. Да таго ж з

дахрысціянскіх часоў засталося святкаванне Новага года 1 сакавіка, што было

звязана з пачаткам новага земляробчага года. Такім чынам, у Беларусі адзначалі

два Новыя гады — паганскі і праваслаўны.

 

У XVI стагоддзі ВКЛ аб’ядналася з Польшчай у Рэч Паспалітую і патрапіла пад

большы ўплыў каталіцтва. У 1583 годзе кароль Стэфан Баторый сваім загадам увёў

новы Грыгарыянскі каляндар. Вось акурат тады Новы год у Беларусі афіцыйна і

пачалі адзначаць 1 студзеня.

 

 

Стэфан Баторый. Выява з wikipedia.org

 

Але ў народзе ўсё роўна захавалася святкаванне 1 сакавіка. Да таго ж, традыцыйна праваслаўныя землі адзначалі Новы год 1 верасня. Такім чынам, беларусы весяліліся

аж на тры (!) Новыя гады.

 

Масковія ж святкавала Новы год спачатку 1 верасня. А потым Пётр I у 1700 годзе

ўвёў святкаванне з 1 студзеня.

 

 У гістарычнай літаратуры ўзгадваецца 6 новых гадоў, якія былі на тэрыторыі

Беларусі. Яны называюцца «каляндарнымі стылямі».

 

Каляндарны стыль «Студзеньскі» — той, якім мы зараз карыстаемся.

 

«Раждзественскі стыль» — быў перыяд у гісторыі, калі новы год пачынаўся з 25

снежня.

 «Сакавіцкі стыль» — калі новы год пачынаўся з першага сакавіка. Магчыма, з гэтым

звязана гуканне вясны.

 

«Благавешчанскі стыль» — новы год адзначалі 25 сакавіка.

 

«Вераснёўскі стыль» — быў прыняты маскоўскім сінодам у 1492 годзе. Быў уведзены

замест сакавіцкага. Ён ёсць і цяпер 14 верасня ў праваслаўных календарах па

новым стылі (гэта 1 па старым) пачатак навалецця.

 

Таксама быў «Велікодны» стыль.

  

Калядоўшчыкi Горацкага павета 1903г. Фота wikipedia.org

 

Вось і атрымліваецца, што мы, беларусы, адзначалі Новы год на 1 студзеня яшчэ за 100 год да Загада Пятра I аб святкаванні Новага года.

 

Пра святкаванне Раства і Новага года ў Еўропе чытаем тут. Пра Санта Клауса і Святога Міколу —тут.



Дата стварэння навіны 30.12.2017

Возврат к списку

cashback