АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Аўтарытэтна: Крыптавалюты — гэта мадэрнізаваная МММ

Аўтарытэтна: Крыптавалюты — гэта мадэрнізаваная МММ
29.12.2017
Старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас параўнаў хаджэнне крыптавалют і ўвесь ажыятаж вакол іх з папулярнай фінансавай пірамідай 90-х гадоў.

Аб гэтым піша TUT.BY.

 

«Калі разглядаць як сродак інвестыцый — гэта мадэрнізаваная МММ, — сказаў Румас журналістам, адказваючы на пытанне аб стаўленні да крыптавалютаў. — Першыя, што ўклалі сродкі, — заробяць, але многія згубяць».

 

«Калі разглядаць як сродак плацяжу — так, зручны інструмент, асабліва для тых, хто па розных прычынах хоча абысці патрабаванне рэгулятара. Таму не зусім разумею, для чаго Беларусі тут быць наперадзе планеты ўсёй», — дадаў ён.

 

Падобнага меркавання Румас прытрымліваецца і адносна тэхналогіі блокчэйн.

  

«Я б не казаў, што гэта рэвалюцыя. Так, гэта новая прасунутая тэхналогія, заснаваная на размеркаванай базе дадзеных. Сфера яе прымяненне можа быць вельмі шырокая, але казаць пра тое, што, укараняючы яе, мы вырашым усе праблемы і ірване - гэта, напэўна, завышаныя чаканні», - сказаў банкір.

 

Сяргей Румас падкрэсліў, што гэта яго «асабістая пазіцыя».

Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY


Дата стварэння навіны 29.12.2017

Возврат к списку