АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Як пратэсты побач з Курапацкім мэмарыялам паўплывалі на бізнэс?

Як пратэсты побач з Курапацкім мэмарыялам паўплывалі на бізнэс?
28.12.2017
Увечары 15 лютага 2017 года побач з Курапатамі (у раёне Мірашнічэнкі, 49) пачалося будаўніцтва 5-павярховага офіснага цэнтру, хаця мясцовыя жыхары сабралі супраць яго некалькі сотняў подпісаў.

Бізнэсовец пра згорнутае будаўніцтва ля Курапатаў: «Мы не атрымалі ніякай кампэнсацыі»

 

Акцыянэр кампаніі «Белрэканструкцыя», дырэктар ЗАТ «Белцяжмаш» Ігар Анішчанка распавёў карэспандэнту Свабоды, што прадпрыемства панесла страты з-за спыненага будаўніцтва ля Курапацкага лесу. Улады не прапанавалі новай пляцоўкі ўзамен страчанай.

 

Якія высновы зрабілі бізнэсоўцы пасьля гучнай гісторыі з будаўніцтвам офіснага цэнтру побач з Курапацкім мэмарыялам? Як пратэсты паўплывалі на іх бізнэс?

Зьміцер Дашкевіч


 Актывісты КХП-БНФ спрабавалі спыніць будоўлю. Прадстаўнікі будаўнічай фірмы, у сваю чаргу, паказалі пратэстоўцам усе неабходныя дазволы і сказалі, што будоўля працягнецца. Тады актывісты КХП-БНФ заклікалі да абароны Курапатаў.

 

20 лютага паміж будаўнічай пляцоўкай і Курапатамі абаронцы паставілі намёт, пачалася кругласутачная вахта. 2 сакавіка лідэр «Маладога фронту» і пратэстнага лягеру пад будоўляй Зьміцер Дашкевіч схадзіў на прыём да бізнэсоўцаў Ігара Анішчанкі і Сяргея Несьцерава, адказных за ўзьвядзеньне офіснага цэнтру. Яны паведамілі, што адмовіліся ад будаўніцтва.

 

Сяргей Пальчэўскі спрабуе спыніць будаўнічую тэхніку

Несцераў: «Маё стаўленьне да вас не зьмянілася»​

Амаль праз год пасьля гэтай гісторыі, дырэктар «Белрэканструкцыі» Сяргей Несьцераў адмовіўся ад інтэрвію. На пытаньне, як паўплывала на яго бізнэс гісторыя з будаўніцтвам ля Курапатаў, Сяргей Несьцераў адказаў так: «Маё стаўленьне да вас не зьмянілася. Мой бізнэс выдатны. Камэнтароў вам не даю. Дзякуй».

 

Анішчанка: «​Спыніць будаўніцтва — наша свядомае, прадуманае рашэнне»

Акцыянэр кампаніі «Белрэканструкцыя», дырэктар ЗАТ «Белцяжмаш» Ігар Анішчанка адказаў на пытанні карэспандэнта Свабоды.

 

— Чым завяршылася гісторыя з будаўніцтвам каля Курапатаў, якія страты панесла ваша прадпрыемства і ці атрымалі вы новую пляцоўку ўзамен?

 

— Мы не атрымалі новай пляцоўкі, а тую каля Курапацкага лесу перадалі назад гораду. Мяркую, што горад думае над тым, каб такія складаныя сытуацыі не ўзьнікалі зноў. Мы бачым поўнае разуменьне з іх боку, але ніякай кампэнсацыі не атрымалі. А страты ў нас, канечне ж, былі. Выдаткі па праекце, на набыцьцё аб’екту, падрыхтоўку будаўнічай пляцоўкі, на агароджу нікім не кампэнсаваныя.

 

Нягледзячы на поўнае разуменьне, што аб’ект можа будавацца, бо адпавядае горадабудаўнічым рэаліям, мы прынялі рашэньне не рабіць гэтага. І нас ніхто не прымушаў весьці гэтае будаўніцтва.

 

— То бок улады вырашылі, маўляў, самі вінаватыя?

 

— Не, вінаватых не вызначалі. Але была выразная пазыцыя, што ўчастак прададзены згодна з заканадаўствам.

 

На тым месцы не было пахаваньняў — гэта пацьвердзілі і дакумэнты, і пратэстоўцы. Але праз складаную сытуацыю, сутыкненьне інтарэсаў, мы вырашылі згарнуць будаўніцтва. Але некага абвінаваціць мы таксама ня можам.

 

— Але ўлады, відаць, павінны былі выдзеліць вам участак узамен гэтага?

 

Так, мы панеслі страты, але яны кажуць, што гэта наша прадпрымальніцкая рызыка

​— «Павінны» — складанае слова. Маглі ці не маглі — ня ведаю. Але яны прынялі рашэньне гэтага не рабіць. Так, мы панесьлі страты, але гарадзскія ўлады кажуць, што гэта наша прадпрымальніцкая рызыка.

 

Штопраўды, будаваць далей на гэтым участку ў нас таксама не было магчымасьці. Нягледзячы на законнасьць, гэта выклікала б раздражненьне, непрыняцьце, процістаяньне. У нас тут і так многа момантаў, якія ствараюць складанасьці і падзяляюць грамадзтва. Мы ж хочам не падзелу, а росту адзінства і ўзаемаразуменьне.

 

Ёсьць моманты, якія трэба мяняць, паляпшаць. Але праз нянавісьць, распальваньне процістаяньня станоўчыя зьмены не адбываецца.

 

Існуе абсалютна нармальны мэханізм грамадзскіх абмеркаваньняў, каб выказаць пазыцыю. У нас прайшлі два ці тры абмеркаваньні, але каб нашыя грамадзскія актывісты, якіх мы вельмі паважаем, хоць на адным зь іх сказалі, што гэтая зона адносіцца да Курапатаў, мы б і не пачыналі будоўлі. Нават пры наяўнасьці праекту.

 

— То бок вы не шкадуеце, што сышлі з той будаўнічай пляцоўкі?

 

— Не, гэта наша свядомае, прадуманае рашэнне.

 

— У адным інтэрвію вы сказалі, што нават гатовыя браць удзел у стварэнні мэмарыялу на месцы будаўнічай пляцоўкі?

 

— Так, гатовыя пры наяўнасьці адпаведнага рашэньня пра стварэньне мэмарыялу.

 

— Як вы ставіцеся да пратэстоўцаў, якія паставілі намёты і начавалі каля вашай былой пляцоўкі.


​— Я не магу даваць ацэнку. У кожнага ёсьць сваё меркаванне і бачанне сытуацыі. І калі ў мяне ўнутры, у душы баліць, то я гатовы пратэставаць супраць усяго.

 

На кожным з нас ляжаць адказнасьць за тое што мы робім

А калі ў некага іншага баліць? Тое, што мы можам рабіць са свайго боку, мы робім, калі гэта закранае пачуцьці.

 

Хаця, паўтараю, на гэтым месцы не было масавых расстрэлаў і гэта пацьвярджаецца дакумэнтамі і гісторыкамі. Але калі другі бок кажа, што яму настолькі гэта месца сьвятое і яму баліць ад будаўніцтва побач, я са свайго боку разумею гэтых людзей і іх дзеяньні.

 

— Гэта пляцоўка трапляла ў ахоўную зону...

 

​— Гэта складана ўстанавіць. Мы таксама спрабавалі з гэтым разабрацца. У 2014 годзе былі зацьверджаны новыя межы ахоўнай зоны. І цяпер гэта пляцоўка адназначна не ўваходзіць у ахоўную зону. На кожным з нас ляжаць адказнасьць за тое што мы робім, каб усім было спакойна, каб краіна разьвівалася, каб быў гэты рух.

 

— Ці гэта гісторыя паўплывала неяк на ваш бізнэс, на імідж вашай кампаніі?

 

— Падчас пратэстаў было вельмі нэгатыўнае стаўленьне з боку пратэстоўцаў. Зь іншага боку, мы казалі ім: хлопцы, супраць чаго вы пратэстуеце — паглядзіце, якая сытуацыя. І яны недзе пагаджаліся. Мы сваю пазыцыю таксама тлумачылі.

 

— Як паставіліся вашы партнэры?

 

— Нехта выказваў падтрымку, нехта разуменьне.

 

— Якую выснову можна зрабіць, каб зноў не патрапіць у падобную гісторыю?

 

— Хачу папрасіць, каб людзі прыходзілі на грамадзкія абмеркаванні і выказвалі сваю думку. Любы забудоўшчык прыслухваецца да гэтага. Гэты мэханізм даволі эфэктыўны. І тады ня будзе гучных процістаянняў, канфліктаў і разьдзімання напружанасці.


Дата стварэння навіны 28.12.2017

Возврат к списку