АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

МУС будзе садзіць і "дзедку, і рэпку". Займецца вырошчваннем свіней і гародніны для зняволеных

МУС будзе садзіць і "дзедку, і рэпку". Займецца вырошчваннем свіней і гародніны для зняволеных
28.12.2017
Прадпрыемства "Хутар-агра" коштам 6,5 мільёна долараў адыходзіць да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

Фота: ferma-nasele.ru

Прадпрыемства “Хутар-агра” коштам 6,5 мільёна долараў адыходзіць да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.

 

“Прыняць бязвыплатна да 1 студзеня 2018 года з камунальнай уласнасці Светлагорскага раёна ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемства як маёмасны комплекс камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Хутар-Агра”. Перадаць унітарнае прадпрыемства, указанае ў пункце 1 гэтай пастановы, у падпарадкаванне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрству ўнутраных спраў прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы”, — гаворыцца ў дакуменце.

 

Cёння ў “Хутар-агра” працуе больш за 200 чалавек, прадпрыемства мае 3 тысячы галоў свіней, 2 тысячы кароў.

 

“Яны самі сабе абіралі гаспадарку. Хочуць забяспечваць прадуктамі харчавання турмы, калоніі і ЛПП. Вось, такі эксперымент вырашылі правесці. Пакуль збіраюцца працаваць, у іх ёсць планы па вырошчванні гародніны, свіней. Нейкую колькасць людзей будуць туды накіроўваць на працу”, — апісваюць у Светлагорскім райвыканкаме.

 

Раней кіраўнік МУС Ігар Шуневіч паведамляў, што працаўладкаванне былых зняволеных у гэтую гаспадарку паспрыяе “зніжэнню рэцыдыву і дапаможа людзям уліцца ў грамадства”. Дык ці будуць вызваленыя круціць хвасты свінням?

 

“Усе людзі, якія ў нас працуюць, а гэта 201 чалавек пераходзяць пад ведамства дэпартамента. Звальняць ці скарачаць нікога не будуць. Ну хто ж падменіць таго ж трактарыста? Каб нам узяць яшчэ 200 чалавек, нам трэба вытворчасць павышаць на 50%”, — расказваюць у “Хутар-агра”, паведамляе Еўрарадыё.

 

Але зняволеных на працу ўзяць усё ж гатовыя, пару дзясяткаў чалавек і тое… па вясне.

 

“Зняволены ён ці не, галоўнае каб выконваў план па працы. Я набіраю ўвесну на зерне яшчэ чалавек 20-25, часова. Пра іншыя вакансіі гаворка не вядзецца”, — дадаюць у “Хутар-агра”.

 

Сярэдні заробак у гаспадарцы, якую цяпер кантралюе МУС, 575 рублёў.



Дата стварэння навіны 28.12.2017

Возврат к списку

cashback