АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Украінская чэмпіёнка свету адмовілася гуляць у Саудаўскай Аравіі

Украінская чэмпіёнка свету адмовілася гуляць у Саудаўскай Аравіі
28.12.2017
Ганна Музычук ня хоча мірыцца з прыгнётам і парушэннем правоў жанчын у гэтай краіне.

Ганна Музычук, чэмпіёнка свету па хуткіх шахматах і бліц-шахматах 2016 году, страціць свае тытулы, бо яна адмовілася ўдзельнічаць у Чэмпіянаце свету ў Саудаўскай Аравіі. Яна заявіла, што ня хоча мірыцца з прыгнётам жанчын у гэтай краіне, паведамляе радыё Свабода.

 

«Праз некалькі дзён я страчу два тытулы Чэмпіянату свету адзін за адным. Проста таму, што я вырашыла ня ехаць у Саудаўскую Аравію. Каб не гуляць па чужых правілах, не насіць абаю [традыцыйную доўгую арабскую сукенку — РС], каб мяне не суправаджалі на вуліцы і ўвогуле, каб не адчуваць сябе другараднай істотай», — напісала яна ў фэйсбуку.

  Пра свой намер ня ехаць у Саудаўскую Аравію шахматыстка напісала яшчэ ў лістападзе гэтага году, неўзабаве пасьля таго, як згуляла на чэмпіянаце ў Іране. Там Музычук гуляла партыі ў хустцы.

 

«Для ўсяго ёсьць свае межы, хусткі ў Іране было больш чым дастаткова», — напісала яна тады ў фэйсбуку пра нежаданьне ехаць у Саудаўскую Аравію.

 

Ганна Музычук на спаборніцтвах у Тэгеране

Сястра Ганны, Марыя Музычук — чэмпіёнка свету 2015 году. Яна адмовілася выступаць на Чэмпіянаце свету ў Іране ў 2016 годзе па той жа прычыне.

 

«Іран не зьяўляецца прыдатнай краінай для такога прэстыжнага спаборніцтва. І гэта няправільна, што тыя шахматысткі, якія адмаўляюцца ехаць у Іран і насіць хіджаб, проста ні за што губляюць права гуляць у чэмпіянаце сьвету», — сказала яна ў інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Цензор.нет».


У лістападзе 2016 году Міжнародная шахматная фэдэрацыя абвясьціла аб «гістарычнай дамоўленасці». Арганізатары турніру ў Саудаўскай Аравіі зрабілі неабавязковым нашэньне хіджабу ці абаі для жанчын. Шахматны турнір будзе першым у гісторыі краіны спартовым спаборніцтвам з такімі правіламі.

 


Дата стварэння навіны 28.12.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку