АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Мытнікі канфіскавалі кампутары для здабычы крыптавалютаў на 12 тысяч даляраў

Мытнікі канфіскавалі кампутары для здабычы крыптавалютаў на 12 тысяч даляраў
28.12.2017
У пункце мытнага афармлення «Казловічы» мытнікі забралі два камплекты па тры апараты для майнінгу крыптавалютаў — затрыманыя апараты ацанілі сумарна ў 24 тысячы рублёў (каля 12 тысяч даляраў).

Спачатку мытнікі знайшлі недэкляраваныя апараты ў грузавіку «Mercedes», які ехаў зь Нямеччыны з сантэхнікай (апараты везьлі ў тэхналягічнай нішы паўпрычэпа), праз тры гадзіны знайшлі яшчэ тры недэкляраваныя ў грузавіку «DAF», які ехаў з Польшчы бяз грузу.

 

Апаратуру аднесьлі да тавараў, «не прызначаных для асабістага спажываньня», зыходзячы з цаны і колькасьці. Правозіць для асабістага карыстаньня бяз мыта можна рэчы да 1500 эўра цаной і да 50 кг вагой (калі тавары ўвозяцца часьцей як раз на тры месяцы, то да 300 эўра і 20 кг). Апараты забралі да рашэньня суду.

 

Здабыча крыптавалютаў пакуль не забароненая і не дазволеная — «ІТ-дэкрэт», які легалізуе выкарыстаньне і здабычу крыптавалютаў, пачне дзейнічаць у канцы лютага 2018 году. Да 2023 году апэрацыі з крыптавалютамі і прыбытак зь іх ня будуць абкладацца падаткамі, паведамляе радыё Свабода.

Здабываць крыптавалюты тэарэтычна можна хоць на самым старым кампутары, але для эфэктыўнага майнінгу патрэбныя магутныя сыстэмы — пры гэтым з майнінгам лепей спраўляюцца не цэнтральныя працэсары, а відэакарткі кампутараў. На мяжы канфіскавалі не звычайныя кампутары, а так званыя ASIC-майнэры, адмыслова створаныя для здабычы крыптавалютаў.


Дата стварэння навіны 28.12.2017

Возврат к списку