АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Інфармацыя пра арышт Віктара Пракапені з'явілася ў "Вікіпедыі"

Інфармацыя пра арышт Віктара Пракапені з'явілася ў "Вікіпедыі"
28.12.2017
Беларускую медыясферу ліхаманіць ад скандалу, звязанага з выдаленнем артыкулаў пра крымінальны пераслед IT-бізнесмена і аднаго з ідэолагаў дэкрэта №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" Віктара Пракапені.

Каля паўгода таму некалькі СМІ пад рознымі нагодамі выдалілі архіўныя артыкулы за 2015 год, якія тычыліся арышту Пракапені, прад'яўленых яму абвінавачванняў і выплачанай ім кампенсацыі "нанесенай шкоды". Прадстаўнікі некаторых з гэтых СМІ заявілі, што бізнесмен асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў прасіў прыбраць негатыўную інфармацыю пра сябе.

 

Аднак (а, магчыма, і ў супрацьвагу гэтым крокам) інфармацыяй пра крымінальную справу супраць Пракапеня былі дапоўненыя артыкулы "Вікіпедыі" на рускай и на англійскай мовах. Пры гэтым англійская версія артыкула змяшчае згадку пра спробы бізнэсмэна "выправіць" інтэрнэт:

 

"Some bloggers have subsequently accused Prokopenya of trying to whitewash the information about his imprisonment from the internet".

 

"Некаторыя блогеры пасля абвінавацілі Пракапеню ў спробе сцерці інфармацыю аб яго турэмным зняволенні з інтэрнэту".

Імя Віктара Пракапеня трапіла ў загалоўкі ўвесну 2015 года, калі Следчы камітэт пачаў супраць яго справу аб атрыманні даходу ў памеры $650 тысяч ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы IT. 


3 красавіка 2015 года прадпрымальнік быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Аднак да суда справа не дайшла: 22 снежня Віктар Пракапеня быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Яшчэ праз два месяцы з яго былі знятыя абвінавачванні, а крымінальная справа была спыненая указам Аляксандра Лукашэнкі.

па інф. Еўрарадыё



Дата стварэння навіны 28.12.2017

Возврат к списку

cashback