АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прэм'ер Кабякоў – хто ён і што зрабіў?

Прэм'ер Кабякоў – хто ён і што зрабіў?
28.12.2017
Роўна тры гады таму гэтую пасаду заняў Андрэй Кабякоў. Пахваліцца ж цудоўнымі дасягненнямі ўрад пакуль не можа: сярэдні заробак на ўзроўні $ 500 так і застаецца абяцаннем, а ўсё больш беларусаў з’язджаюць на заробкі за мяжу.

Прэм’ер-міністр – гэта гучыць годна. Але ці гэтак жа годна гучыць «прэм’ер-міністр Беларусі»? 

«Кабякоў прыйшоў на пасаду кіраўніка ўраду ў вельмі дрэнны перыяд для беларускай эканомікі. Як раз, калі яна ўступіла ў паласу крызісу. І тут не вельмі шмат залежыла ад самаго Кабякова, ад урада. Больш залежыла ад нейкіх замежнаэканамічных чыннікаў, замежнаэканамічнай кан’юнктуры: цэны на нафту, цэны на калій і так далей», – узгадвае палітолаг Валер Карбалевіч на сайце Белсат

 

А што ўвогуле залежыць ад міністраў?

«Урад у Беларусі тэхнічны. У тым сэнсе, што ўрад не вызначае эканамічнай палітыкі. Эканамічную палітыку вызначае прэзідэнт. І ў тых рамках, у якіх рамках гэтая эканамічная палітыка вызначаная, урад спрабуе нешта рабіць», – дадаў спадар Карбалевіч.

 

Найбольш заўважная актыўнасць прэм’ ера не ўнутры краіны, а на вонкавай прасторы. Гэтак, нарадзінца Масквы, Кабякова часта выкарыстоўвалі ў перамовах з Расіяй. Пры гэтым у вялікім шэрагу пытанняў: ад экспарту беларускіх харчоў на расійскі рынак да перамоваў са сваім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым пра кошт газу для Беларусі.

 

Кабякоў захоўвае давер кіраўніка краіны

Варта адзначыць, што прэм’ер пачаў працаваць ва ўладным апараце акурат на пачатку эпохі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Лукашэнка нават ёсць хросным сына Кабякова. То бок цяперашні прэм’ер – зручная фігура для кіраўніка краіны.





Дата стварэння навіны 28.12.2017

Возврат к списку

cashback