АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Двое беларускіх дактароў вызваленыя з палону ў Лівіі

Двое беларускіх дактароў вызваленыя з палону ў Лівіі
27.12.2017
Чакаецца, што ў бліжэйшы час яны прыляцяць у Маскву.

Іна Бабуш і Сяргей Здота. Фота: www.kommersant.ru

Двое беларускіх дактароў: Іна Бабуш і Сяргей Здота — вызваленыя з палону ў Лівіі.У аэрапорце іх будуць сустракаць беларускія дыпламаты, якія дапамогуць вызваленым дактарам вярнуцца на радзіму.

 

Інфармацыю пра вызваленне беларусаў з лівійскага палону са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Расіі паведамляе БелТА. Паводле папярэдніх звестак, садзейнічанне ў вызваленні беларускіх грамадзянаў аказвалі МЗС Расіі і кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, паведамляе Еўрарадыё.

 

Па інфармацыі расійскага боку, беларускія грамадзяне працавалі ў Лівіі па кантракце з 2010 года. У кастрычніку 2017-га, калі іх кантракты былі скончаныя, Бабуш і Здота былі затрыманыя ўзброенымі людзьмі. Тыя забралі ў беларусаў дакументы і медыкі фактычна апынуліся ў палоне, не маючы магчымасці з'ехаць з горада Зінтан.

 

Паведамляецца таксама, што разам з беларусамі была вызваленая група расійскіх грамадзянаў.



Дата стварэння навіны 27.12.2017

Возврат к списку

cashback