АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Людзі патрабуюць закрыць кітайскі завод пад Светлагорскам

Людзі патрабуюць закрыць кітайскі завод пад Светлагорскам
26.12.2017
Паўтысячы працоўных месцаў, забеспячэнне патрэбаў краіны ў паперы і выгадны экспарт – такія былі абяцанні перад будовай «кітайскага заводу» у Светлагорску.


Але жыхары ваколіцаў не пагаджаюцца на суседства з цэлюлозным камбінатам. 25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст і патрабуюць вырашыць праблему са «смярдзючым заводам», паведамляе Белсат.

 

«Хай сабе працуе гэты завод, але пастаўце хоць нейкія фільтры. Яны ж зрабілі вёску Якімава Слабада далінаю смерці», – кажа ўдзельніца стыхійнага мітынгу.

 

Небяспечны завод у Светлагорску невыносна смярдзіць

«Мы ездзім гуляць у Светлагорск, бо тут проста невыносна. Калі б не пластыкавыя вокны я не ведаю што б мы рабілі. Смурод стаіць такі, што я ўжо баюся за сваіх дзяцей. А дзявацца нам няма куды», – кажа жанчына, якая прыйшла на пратэст з дзіцём.

 

«Дзякуй нашаму кіраўніцтву і ўраду, што пабудавалі такі завод, што далі працоўныя месцы і што я праз гэты завод ноччу не магу дыхаць», – абураецца жыхар вёскі.

 

 



Дата стварэння навіны 26.12.2017

Возврат к списку