АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

ІАЦ: За смяротнае пакаранне выступаюць 52% беларусаў, за адмену ці мараторый — 39%

ІАЦ: За смяротнае пакаранне выступаюць 52% беларусаў, за адмену ці мараторый — 39%
26.12.2017
Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта апублікаваў вынікі сацыялагічнага апытання пра стаўленне да смяротнага пакарання.

І Яно праводзілася ў 2016 годзе, аднак колькасць удзельнікаў не называецца.

 

На здымку: Прысуджаныя да расстрэлаў носяць форму «ІМН» — «выключная мера пакарання»

 

«Палова рэспандэнтаў (52%) лічыць, што ў гэты момант смяротнае пакаранне неабходнае. За адмену вышэйшай меры пакарання выказаліся 20% удзельнікаў апытання, а за ўвядзенне мараторыя (часовай забароны) — 19% рэспандэнтаў», — гаворыцца ў сацыялагічным зборніку, выдадзеным арганізацыяй. Яшчэ 9% рэспандэнтаў мелі цяжкасці з адказам.

 

Для параўнання, у 2009 годзе ІАЦ дэклараваў наступныя лічбы: 80% апытаных за смяротнае пакаранне, 7% за мараторый і 5% за адмену расстрэлаў, піша НН.


Дата стварэння навіны 26.12.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку